Перайсці да зместу

Джон Рэскін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Рэскін
англ.: John Ruskin
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Kata Phusin[1]
Дата нараджэння 8 лютага 1819(1819-02-08)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1900(1900-01-20)[2][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька John James Ruskin[d][6][1]
Маці Margaret Cock Ruskin[d][6][1]
Жонка Effie Gray[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, мастацкі крытык, мастацтвазнавец, філосаф, мастак, сацыёлаг, выкладчык універсітэта, паэт, літаратурны крытык, архітэктар, журналіст, эстэтык, daguerreotypist
Гады творчасці 1834[7] — 1900[7]
Кірунак прэрафаэліты і вальнадумства
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Джон Рэ́скін, або Раскін (англ.: John Ruskin; 8 лютага 1819(1819-02-08)[2][3][…], Лондан — 20 студзеня 1900(1900-01-20)[2][4][…], Coniston[d], Камбрыя) — англійскі тэарэтык мастацтва, гісторык, публіцыст.

Скончыў у 1839 годзе Оксфардскі ўніверсітэт. Выкладаў у 1-м Рабочым каледжы. Быў паслядоўнікам Т. Карлайля. У творах «Сучасныя жывапісцы» (т. 1—5, 1843— 1860), «Сем светачаў архітэктуры» (1849), «Камяні Венецыі» (т. 1—3, 1851—53), «Палітычная эканомія мастацтва» (1857) развіваў канцэпцыю адзінства прыгажосці і дабрыні А. Шэфтсберы. Выступаў з рамантычнай крытыкай капіталістычнай цывілізацыі, варожай мастацтву як сінтэзу прыроды, прыгажосці і высокай маральнасці, заклікаў да адраджэння сярэдневяковай ручной працы, калектыўных форм мастацкай творчасці. Паўплываў на фарміраванне эстэтычных поглядаў прэрафаэлітаў (кнігп «Прэрафаэлітызм», 1851). Быў блізкі да У. Морыса, удзельнічаў у стварэнні яго мастацка-прамысловых майстэрняў. Рабіў малюнкі і акварэлі.

  • Сем свяцільняў архітэктуры (1849)
  • Прэрафаэлітызм (1851)
  • Камні Венецыі (1851—1853)

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Katalog der Deutschen Nationalbibliothek Праверана 5 верасня 2024.
  2. 1 2 3 4 John Ruskin
  3. 1 2 John Ruskin // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 John Ruskin — 2006.
  5. ↑ Find a Grave — 1996.
  6. 1 2 Kindred Britain
  7. 1 2 RKDartists Праверана 12 верасня 2022.
  8. ↑ https://www.guildofstgeorge.org.uk/about/former-masters-of-the-guild Праверана 20 лістапада 2021.