Джордж Дэрн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джордж Дэрн
George Dern, Bain bw photo portrait.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, бізнесмэн
Веравызнанне: кангрэгацыяналізм[d]
Нараджэнне: 8 верасня 1872(1872-09-08)[2][3]
Смерць: 27 жніўня 1936(1936-08-27)[2][3] (63 гады)

Джордж Генры Дэрн (англ.: George Henry Dern; 8 верасня 1872, Додж, штат Небраска — 27 жніўня 1936, Вашынгтон, акруга Калумбія) — амерыканскі палітычны дзеяч, член Дэмакратычнай партыі ЗША. Займаў пасады губернатара штата Юта (1925—1933) і ваеннага міністра ЗША з 1933 года да сваёй смерці. Дзед акцёра Бруса Дэрна.

Дэрн вучыўся ў штаце Небраска, а затым працаваў у горназдабыўной прамысловасці ў штаце Юта. Ён прымаў удзел у распрацоўцы печы Холт-Дэрна, якая выкарыстоўваецца пры здабычы карысных выкапняў.

Дэрн змяніў у 1925 году Чарльза Мэйбана на пасадзе губернатара штата Юта, а яго змяніў у 1933 году Генры Блад.

Як ваенны міністр пры Франкліне Рузвельце Дэрн адказваў за рэфармаванне арміі ў адпаведнасці з Новым курсам і за стварэнне Грамадзянскага корпуса аховы навакольнага асяроддзя. Дэран памёр у сваім кабінеце ў 1936 году.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. 2,0 2,1 George Dern // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 George Henry Dern // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.