Дзмітрый Дзянісавіч Латыхоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Латыхоў)
Футбол
Дзмітрый Латыхоў
Поўнае імя Дзмітрый Дзянісавіч Латыхоў
Нарадзіўся 25 сакавіка 2003(2003-03-25)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 81 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 23 (2)
2023— Беларусь Іслач (Мінскі раён)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (2)
2021— Беларусь Беларусь (да 21) 6 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 красавіка 2023

Дзмітрый Латыхоў (нар. 25 сакавіка 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе замацаваўся на наступны год. З лета 2021 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 4 ліпеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў гуляць за асноўную каманду дынамаўцаў, выходзячы на замену.

У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[2], аднак у студзені 2023 года перайшоў у «Іслач», падпісаўшы двухгадовы кантракт[3][4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

12 лістапада 2021 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2). У наступным матчы 16 лістапада 2021 года супраць Ліхтэнштэйна (4:0) выйшаў у стартавым складзе і адзначыўся дублем.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Дынама Беларусь 4 1
2020 дубль Дынама Беларусь 27 18
2021 Д1 Дынама Беларусь 10 2
2022 Д1 Дынама Беларусь 13 0

Зноскі

  1. а б в https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/latyhou-dzmitry
  2. Латыхов продолжит играть за минское "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.
  3. Футбол. Минское "Динамо" сообщило о расставании с форвардом Дмитрием Латыховым (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2023. Праверана 19 студзеня 2023.
  4. Футбол. Глеб Ровдо и Дмитрий Латыхов стали полноправными игроками "Ислочи" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2023. Праверана 19 студзеня 2023.