Дзмітрый Віктаравіч Некрашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Некрашэвіч)
Футбол
Дзмітрый Некрашэвіч
Поўнае імя Дзмітрый Віктаравіч Некрашэвіч
Нарадзіўся 26 жніўня 2001(2001-08-26)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слонім-2017
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 8 (0)
2022   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 11 (1)
2023 Беларусь Слонім-2017 16 (0)
2023 Беларусь Астравец 13 (0)
2024— Беларусь Слонім-2017
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.

Дзмітрый Некрашэвіч (нар. 26 жніўня 2001, Міханавічы) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Слонім-2017».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Іслач», ужо з 2016 года пачаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды. Нягледзячы на жаданне галоўнага трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага задзейнічаць маладога нападніка ў афіцыйных матчах на дарослым узроўні[3], з-за абмежавання на выступ з 16-гадовага ўзроста пэўны час Некрашэвіч гуляў толькі ў таварыскіх матчах. У пачатку 2017 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Іслачы» і ў перадсезонных матчах адзначыўся галамі ў брамы мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны».

У верасні 2017 года, неўзабаве пасля 16-годдзя, быў заяўлены за «Іслач» у чэмпіянат Беларусі і стаў выступаць за дубліруючы склад. 26 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць «Нафтана» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Такім чынам, ва ўзросце 16 гадоў і 92 дзён стаў наймаладзейшым іграком Вышэйшай лігі ў сезоне[4]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў у адным матчы.

У сакавіку 2019 года падпісаў новы кантракт з «Іслаччу» на тры гады[5]. У сезонах 2019—2021 працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам да лютага 2023 года[6].

Прапусціў першую палову 2022 года, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[7], разам з якім перамог у Першай лізе. У лістападзе 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[8], а ў студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[9].

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у дзяржынскім «Арсенале» і рагачоўскім «Макслайне», а ў сакавіку папоўніў склад «Слоніма-2017»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 года пакінуў слонімскі клуб[11] і неўзабаве папоўніў склад «Астраўца»[12]. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец»[13].

У студзені 2024 года вярнуўся ў «Слонім-2017»[14].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 Д1 Іслач Беларусь 1 0
2018 Д1 Іслач Беларусь 1 0
2019 дубль Іслач Беларусь 17 5
2020 Д1 Іслач Беларусь 2 0
2021 Д1 Іслач Беларусь 4 0
2022 (1) дубль Іслач Беларусь 0 0
2022 (2) Д2 Нафтан Беларусь 11 1
2023 (1) Д2 Слонім-2017 Беларусь 16 0
2023 (2) Д2 Астравец Беларусь 13 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dmitri Nekrashevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Dmitrij-Nekrashevich-123
  3. Виталий Жуковский: «На год-полтора средний возраст команды опустим вниз. Впрочем, зачем искусственно омолаживать состав?» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Дмитрий Некрашевич: "За бровкой не было волнения, а вот когда вышел на поле, было немного страшно" (руск.). football.by (27 лістапада 2017). Праверана 3 снежня 2023.
  5. Некрашевич продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (11 сакавіка 2019). Праверана 3 снежня 2023.
  6. "Ислочь" подписала новый контракт с Некрашевичем (руск.). football.by (5 лютага 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  7. "Ислочь" отдала Некрашевича в аренду в "Нафтан" (руск.). football.by (22 ліпеня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  8. Дмитрий Некрашевич вернулся из аренды, став чемпионом первой лиги (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (16 лістапада 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  9. Сенько стал игроком "Ислочи", Ковель продлил контракт, Некрашевич расстался с "волками" (руск.). football.by (14 студзеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  10. Некрашевич пополнил ряды "Слонима-2017" (руск.). football.by (17 сакавіка 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  11. Лучший ассистент "Слонима-2017" в нынешнем сезоне покинул команду (руск.). football.by (27 ліпеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  12. Некрашевич сменил один клуб первой лиги на другой (руск.). football.by (31 ліпеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  13. Сарока, Лебедев и еще восемь футболистов покинули "Островец" (руск.). football.by (2 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  14. Некрашевич и Чиж вернулись в Слоним (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.