Дзіна Буцаці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзіна Буцаці
італ.: Dino Buzzati Traverso
Dino Buzzati.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

16 кастрычніка 1906(1906-10-16)

Месца нараджэння:

Белуна[d], правінцыя Белуна[d], Венета, Італія

Дата смерці:

28 студзеня 1972(1972-01-28) (65 гадоў)

Месца смерці:

Мілан, правінцыя Мілан[d], Ламбардыя, Італія[1]

Грамадзянства:

Flag of Italy.svg Італія

Бацька:

Giulio Cesare Buzzati[d]

Альма-матар:

Міланскі ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, журналіст, мастак

Мова твораў:

італьянская мова[2]

Узнагароды:
dinobuzzati.it
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Дзі́на Буца́ці (італ.: Dino Buzzati; 16 кастрычніка 1906 — 28 студзеня 1972) — італьянскі пісьменнік, журналіст і мастак.

Буцаці нарадзіўся ў Белуна на віле, дзе яго заможная міланская сям'я праводзіла летнія месяцы. Быў трэцім з чатырох дзяцей. Яго малодшы брат Адрыяна стаў славутым генетыкам. Бацька, Джуліа Чэзарэ, паходзіў са старой белунскай дынастыі. Маці Альба Мантавані (дачка пісьменніка Дзіна Мантавані) была венецыянкай і належала да дынастыі венецыянскіх дожаў Бадоэр Партэчыпацыа. Буцаці вельмі любіў музыку (навучаўся іграць на фартэпіяна і скрыпцы), маляванне і горы. Гэтыя захапленні і сфарміравалі шматбаковы талент пісьменніка.

З юнацтва жыў у Мілане, дзе наведваў юрыдычны факультэт, каб задаволіць жаданне бацькі бачыць яго адвакатам. У 1928 годзе, незадоўга да заканчэння навучання, уладкаваўся практыкантам у рэдакцыю газеты «Corriere della Sera», дзе пазней працаваў карэспандэнтам. У гэтым жа годзе завяршыў навучанне.

У 1933 годзе выйшаў яго першы раман «Bàrnabo delle montagne» («Барнаба з гор»), а праз два гады «Il segreto del Bosco Vecchio» («Таямніца Старога Леса»). Паводле абодвух раманаў італьянскімі рэжысёрамі былі зняты кінафільмы: першы экранізаваў Марыа Брэнта ў 1994 годзе, другі Эрмана Ольмі ў 1993.

У 1935 і 1936 гадах Буцаці займаўся штомесячным літаратурным дадаткам да газеты.

Найвялікшы поспех 1939 года — раман «Il deserto dei Tartari» («Татарская пустыня»), паводле якога рэжысёр Валерыа Дзурліні зняў аднайменны фільм. У гэтыя гады Буцаці пачынае пісаць свае славутыя кароткія апавяданні, некаторыя з іх публікуючы ў «Corriere della Sera». Разам з пісьменніцкай дзейнасцю Буцаці працягвае займацца і дзейнасцю журналісцкай. Выбраныя эсэ змешчаныя ў зборніку «Cronache terrestri» («Зямныя кронікі»).

Сваім феерычным стылем пісьма Буцаці супрацьстаіць тэмам і пачуццям тугі, страху смерці, магіі і містыкі, нязменнасці лёсу. Частым героем літаратурных твораў Буцаці з'яўляецца менавіта лёс, усемагутны і неасяжны, часта здзеклівы. Нават творы пра каханне закранаюць непрадказальнасць фатуму. Творчасць Буцаці адносіцца да фантастычнага жанру, а таксама выяўляе блізкасць да жанру літаратуры жахаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]