Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы
Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы | |
---|---|
Жанр | Навукова-папулярнае выданне |
Аўтар | Яраш Малішэўскі |
Мова арыгінала | беларуская |
Асобнае выданне | 2019 г. |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Колькасць старонак | 80 |
Афармленне | Мастацкі рэдактар: В. А. Макаранка |
ISBN | 978-985-02-1898-8 |
«Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы» — кніга, прысвечаная помнікам беларускай архітэктары[1]; навукова-папулярнае выданне. Выдадзена ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2019 годзе. Аўтар тэксту і ўкладальнік — Яраш Малішэўскі. Рэдактар — А. В. Спрынчан.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Кніга з’яўляецца своеасаблівай ілюстраванай энцыклапедыяй[2]. У кнізе прадстаўлены 101 помнік беларускага дойлідства[3] — старажытныя замкі, мураваныя крэпасці, каменныя і драўляныя бажніцы — касцёлы, цэрквы, мячэці, сінагогі[4]. У атласе змешчаны як існуючыя помнікі, так і даўно зруйнаваныя, але адноўленыя ў малюнках[5].
Матэрыял у кнізе пададзены ўпарадкавана, па абласцях – для лягчэйшай арыентацыі[4].
У кнізе прадугледжана магчымасць адзначыць мясціны, у якіх ужо пабывалі, — зафарбаваўшы сэрца, якое намалявана каля кожнага помніка архітэктуры[2].
Прэзентацыя
[правіць | правіць зыходнік]17 мая 2019 года ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі адбылася прэзентацыя кнігі. На прэзентацыі прысутнічала шмат цікавых гасцёў — беларускія літаратары, музыканты, гісторыкі, журналісты. Многія з іх так ці інакш звязаны з мясцінамі, пра якія гаворыцца ў кнізе. Яны расказалі свае гісторыі, звязаныя з гэтымі мясцінамі і помнікамі, пра якія ўзгадана ў кнізе. Сярод выступоўцаў былі галоўны рэдактар «Мастацкай літаратуры» Віктар Шніп, мовазнавец Юрый Пацюпа, паэт і журналіст Міхась Скобла, паэтэса і этнакультуролаг Антаніна Хатэнка, гісторык-архівіст Вольга Бабкова, рэстаўратар Ігар Сурмачэўскі, гісторык мастацтва Галіна Флікоп-Світа. Музычную атмасферу стваралі сам Яраш Мальшэўскі, юная цымбалістка Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, музыка Піт Паўлаў і фолк-гурт «Астроўна»[2]. Галоўны рэдактар «Мастацкай літаратуры» Віктар Шніп зазначыў, што гэтая кніга — найлепшая з усіх выдадзеных за апошні час выдавецтвам[2].
27 мая 2019 года кніга была прэзентавана на мінскіх курсах «Мова нанова»[3].
Прэзентацыя кнігі ў бібліятэцы ім. Цёткі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грушэцкі А. З атласам замкаў па Беларусі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 31 мая 2019. — В. 5027. — № 21. — С. 6.
- Рублеўская Л. Замки и мифы: Яраш Малішэўскі. Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы // СБ. Беларусь сегодня : газета. — Мн.: Адміністрацыя Прэзідэнта РБ, 17 мая 2019. — В. 25728. — № 90. — С. 16.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы . УП «Академическая книга» (9 верасня 2019). Праверана 30 мая 2019.
- ↑ а б в г Грушэцкі А.. 101 цуд Беларусі ў адной кнізе . Новы Час (18 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2019. Праверана 30 мая 2019.
- ↑ а б Яраш Малішэўскі прэзентаваў дзіцячы атлас Беларусі на „Мове-нанова”(недаступная спасылка). Радыё Рацыя (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2019. Праверана 3 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Грушэцкі А.. З атласам замкаў – па Беларусі . Літаратура і мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 7 чэрвеня 2019.
- ↑ Рублеўская Л.. Яраш Малішэўскі. Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы . СБ. Беларусь сегодня (17 мая 2019). Праверана 3 чэрвеня 2019.