Антаніна Яўгенаўна Хатэнка
Jump to navigation
Jump to search
Антаніна Яўгенаўна Хатэнка | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1956 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
![]() |
Антаніна Яўгенаўна Хатэнка (28 красавіка 1956, вёска Зенькаўцы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Скончыла пружанскую школу-інтэрнат (зараз — СШ №4). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1978). Працавала настаўніцай беларускай, рускай мовы і літаратуры ў Задор'еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Мінск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979-81), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва "Народная асвета" (1982-85).
Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтар кніг «Здзічэлае рэха вясны», «Зніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусвету» і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Антаніна Яўгенаўна Хатэнка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антаніна Яўгенаўна Хатэнка
- Антаніна Яўгенаўна Хатэнка на «Беларускай Палічцы» (бел.)