Доктар Жывага (фільм, 1965)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Доктар ЖывагаM:
Doctor Zhivago
Постар фільма
Жанр драма
меладрама
Рэжысёр Дэвід Лін
Прадзюсар Карла Понці
Сцэнарыст Роберт Болт
У галоўных
ролях
Амар Шарыф
Джулі Крысці
Род Стайгер
Джэральдзін Чаплін
Аператар Фрэдзі Янг
Кампазітар Марыс Жар
Кінакампанія MGM
Carlo Ponti Productions
Працягласць 197 хвіл
Бюджэт 15 млн долараў
Зборы 111,7 млн долараў (у ЗША)
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Італіі Італія
Мова руская і англійская
Год 1965
IMDb ID 0059113

«До́ктар Жыва́га» (англ.: Doctor Zhivago) — кінастужка рэжысёра Дэвіда Ліна, створаная па матывах аднайменнага рамана Барыса Пастарнака. Адна з найбольш паспяховых карцін у гісторыі кінастудыі MGM. Карціна завяршыла гістарычную трылогію галоўных прац у фільмаграфіі Дэвіда Ліна: «Мост праз раку Квай», «Лоўрэнс Аравійскі» і «Доктар Жывага»[1].

Сюжэт апавядае пра лёс паэта і ўрача Юрыя Жывага ў перыяд прыблізна з 1902 па 1929 гады. Усе падзеі карціны адбываюцца спачатку ў Расіі і затым у СССР. Драме ўнутры любоўнага трохвугольніка галоўных герояў супрацьпастаўлены гістарычны пералом войн і рэвалюцый, праз якія прайшла дзяржава. Сацыяльны падтэкст, звязаны з забароненым у СССР раманам Барыса Пастарнака, руская тэма, закранутая ў сюжэце — выклікалі значны рэзананс ва ўсім свеце. Папулярнасць набыў саўндтрэк карціны, напісаны Марысам Жарам.

Карціна мела значны касавы поспех — яна зарабіла ў міжнародным пракаце каля 200 млн долараў. У спісе найбольш паспяховых у пракаце ў ЗША карцін за ўсю гісторыю кіно яна займае 8 месца. Паспяховы пракат выратаваў кампанію MGM ад фінансавага крызісу, у якім яна знаходзілася ў другой палове 1960-х гадоў. Праца Дэвіда Ліна заслужыла, галоўным чынам, адмоўныя водгукі крытыкаў, якія засталіся незадаволены рэжысёрскім рашэннем, зацягненасцю і залішняй меладраматычнасцю сюжэту. Расійскія крытыкі адзначылі слабую аўтэнтычнасць, мноства памылак і кічавых эпізодаў па ходзе сюжэту. Нягледзячы на гэта, стужка была высока ацэнена прэстыжнымі кінаўзнагародамі, атрымаўшы 5 прэмій «Оскар» і 5 прэмій «Залаты глобус».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

на англійскай мове[правіць | правіць зыходнік]

на рускай мове[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]