Хросны бацька (фільм)
«Хросны бацька» (англ.: The Godfather) — гангстарская драма рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы. Экранізацыя аднайменнага рамана Марыа П’юза, выдадзенага ў 1969 годзе. Слоган: «Прапанова, ад якой немагчыма адмовіцца». Лічыцца лепшым гангстарскім фільмам на думку Амерыканскага інстытута кінамастацтва і адным з лепшых фільмаў у гісторыі кінематографа[7]. Стабільна ўваходзіць у першую пяцёрку 250 лепшых фільмаў па версіі аўтарытэтнага вэб-сайта IMDB.
Фільм атрымаў тры прэміі «Оскар»: лепшы фільм, лепшы адаптаваны сцэнарый, лепшая мужчынская роля (Марлан Бранда) — і яшчэ 19 розных узнагарод і 17 намінацый. Таксама займае трэці радок у спісе лепшых фільмаў за ўсю гісторыю амерыканскага кінематографа, «100 гадоў… 100 фільмаў (10-я юбілейная рэдакцыя)» (англ.: AFI’s 100 Years… 100 Movies (10th Anniversary Edition)), які штогод выдаецца Амерыканскім інстытутам кінамастацтва, саступаючы толькі кінастужцы «Грамадзянін Кейн»[8].
Здымкі фільма праходзілі на працягу чатырох месяцаў у сярэдзіне 1971 года. Прэм’ера адбылася ў сакавіку 1972 года (11[9] ці 15[1][10] сакавіка). Пры невялікім бюджэце ў 6 мільёнаў долараў, фільм сабраў у пракаце 268,5 мільёнаў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 The Godfather на сайце «Box Office Mojo» (англ.)
- ↑ 2,0 2,1 The Godfather, Box Office Information. The Numbers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 21 студзеня 2012.
- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=godfather.htm
- ↑ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?type=MOVIE&itemid=15789
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 6,7 6,8 ČSFD — 2001.
- ↑ Джордан Хофман Best Movie Ever: The Godfather (англ.) . Ugo (9 лютага 2011). Праверана 31 жніўня 2012.
- ↑ AFI's 100 Years... 100 Movies (10th Anniversary Edition) (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 7 студзеня 2009.
- ↑ The Godfather Reviews, Ratings, Credits, and More at Metacritic
- ↑ Release dates — IMDb
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- «Хросны бацька» на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (англ.)
(Праверана 27 лістапада 2012)
- All Photos from The Godfather (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 28 мая 2011.
- Трылогія «Хросны бацька» (англ.)