Чалавек дажджу
| Чалавек дажджу | |
|---|---|
| англ.: Rain Man | |
| Жанры | драматычны фільм, камедыйная драма[d] і сяброўскі фільм[d] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампаніі | Barris Industries[d] і Злучаныя артысты[d] |
| Працягласць | 128 хв. |
| Бюджэт | 25 000 000 $ |
| Зборы | 354 800 000 $[2] |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 16 снежня 1988[3], 17 сакавіка 1989[4] і 16 сакавіка 1989[5] |
| IMDb | ID 0095953 |
«Чалавек дажджу» (англ.: Rain Man) ― амерыканскі мастацкі фільм (драма і роўд-муві) 1988 года, рэжысёра Бары Левінсана. Гісторыя пакутуючага аўтызмам Рэйманда (Дасцін Хофман) і яго эгацэнтрычнага брата Чарлі Бэбіта (Том Круз).
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Малады бізнэсмэн Чарлі Бэбіт нечакана даведваецца, што ў спадчыну ад памерлага бацькі-мільянера дасталіся толькі ружовыя кусты ды «Б’юік» 1949 года, а ільвіная доля шматмільённай маёмасці — яго брату-аўтысту Рэйманду, які жыве ў лякарні для псіхічнахворых і пра існаванне якога Чарлі не ведаў.
Захацеўшы адабраць «сваю долю», Чарлі вырашае вывезці свайго старэйшага брата з лякарні і не вяртаць яго, пакуль палова спадчыны не будзе аддадзена яму.
Па разумовым развіцці Рэйманд амаль дзіця і жыве ў сваім унутраным свеце, які абапіраецца на строгі расклад і звычкі. Але ў той жа час ён валодае фенаменальнай памяццю і ўважлівасцю, а таксама здольны рабіць самыя складаныя арыфметычныя разлікі. Калі Чарлі высвятляе гэта, то ён вырашае выкарыстоўваць Рэйманда ў сваіх карысных мэтах.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Дасцін Хофман | Рэйманд Бэбіт |
| Том Круз | Чарлі Бэбіт |
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1989 — фільм атрымаў чатыры «Оскары»
- Найлепшы фільм
- Найлепшая рэжысура (Бары Левінсан)
- Найлепшая мужчынская роля (Дасцін Хофман)
- Найлепшы арыгінальны сцэнар
- 1989 — «Залаты глобус»
- Найлепшы фільм (драма)
- Найлепшая мужчынская роля (драма)
- 1989 — Гран-пры Берлінскага кінафестывалю (1988) — «Залаты мядзведзь».
- 1989 — Прэмія Давід дзі Данатэла
- Найлепшая праца рэжысёра
- Найлепшая мужчынская роля
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=rainman.htm
- ↑ Шведская база дадзеных фільмаў — Svenska Filminstitutet.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чалавек дажджу на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1988 года
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма
- Фільмы-драмы 1988 года
- Фільмы ЗША 1988 года
- Фільмы-драмы ЗША
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»
- Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг