Домелька
Выгляд
Домелька | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 11 км |
Басейн | 51 км² |
Вадацёк | |
Выток | ускраіна вёскі Багута |
• Каардынаты | 54°01′50″ пн. ш. 27°50′48″ у. д.HGЯO |
Вусце | Усяжа |
• Месцазнаходжанне | на поўнач ад вёскі Ізбіцкае |
• Каардынаты | 54°04′32″ пн. ш. 27°56′22,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Смалявіцкі раён |
— выток, — вусце |
До́мелька[1] — рака ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Усяжа (басейн Бярэзіны).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 51 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўднёвай ўскраіны вёскі Багута. Упадае ва Усяжу на поўнач ад вёскі Ізбіцкае. Вадазбор на ўсходняй частцы Мінскага ўзвышша. У ніжнім цячэнні ў вадазборы ракі сетка меліярацыйных каналаў. Рэчышча амаль цалкам каналізаванае.
Каля ракі вёскі Багута, Батурынка, Задомля. Каля вёсак Батурынка і Задомля на рацэ плаціны і сажалкі.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 203.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 157. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-68. Выданне 1988 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)