Доўжа (возера, Пастаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўжа
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144 м
Даўжыня 4,89 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 1,04 км²
Аб’ём 5,73 км³
Даўжыня берагавой лініі 12,24 км
Найбольшая глыбіня 13,7 м
Сярэдняя глыбіня 5,16 м
Гідралогія
Салёнасць 0,25 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 10,3 км²
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Доўжа (Беларусь)
Доўжа
Доўжа
Доўжа (Віцебская вобласць)
Доўжа
Доўжа
Map

До́ўжа — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчанае ў 7 км на поўдзень ад Паставаў, каля вёсак Доўжа, Параскі і Шабаны. Належыць да групы Пастаўскіх азёр на поўначы Свянцянскага ўзвышша. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка.

Плошча возера складае 1,04 км². Возера адносіцца да ліку неглыбокіх вадаёмаў. Найбольшая глыбіня возера складае — 13,7 м, сярэдняя — 5,16 м. Даўжыня берагавой лініі — 12,24 км. Аб'ём вады ў возеры дасягае 5,73 млн. м³, плошча вадазбору — 10,3 км². Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 16% плошчы возера.
Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 4,89 км пры сярэдняй шырыні ў 0,21 км (найбольшая складае 0,42 км). Схілы катлавіны маюць вышыню 2—6 метраў, на паўднёвым усходзе — да 20 метраў, разараныя. Берагі возера нізкія, выкладзеныя пясчаным матэрыялам, пакрытыя хмызняком, месцамі абразійныя.

Мелкаводдзе пясчанае, мае шырыню 5—10 метраў. У невялікіх залівах шырыня мелкаводдзя складае 20—30 метраў. Глыбакаводная зона возера высланая гліністым глеем. Абалона амаль не выражаная і толькі ў асобных месцах дасягае шырыні ў 1—1,5 метры.

Возера эўтрофнае. Зарастае 13% плошчы паверхні возера. Уздоўж берагоў размяшчаецца паласа расліннасці шырынёй 3—20 метраў. Расліннасць пашыраная да глыбіні 2,3 метры. На паўночным захадзе Доўжа злучаная пратокай з возерам Глодава.

Возера адносіцца да ляшчова-шчупакавага тыпу. У возеры распаўсюджаныя шчупак, лешч, плотка, акунь, джгір. У залівах зрэдку сустракаюцца карась і лінь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]