Споры (возера)
Споры | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 137,4[1] м |
Даўжыня | 1,45 км |
Шырыня | 0,84 км |
Плошча | 0,7 км² |
Аб’ём | 0,00338 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,89 км |
Найбольшая глыбіня | 20,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,32 ‰ |
Празрыстасць | 4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 48 км² |
Упадаюць | рака Спорыца, ручаі |
Выцякаюць | рака Спорыца |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Спо́ры[2] — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў 5 км на паўднёвы захад ад Паставаў каля вёскі Шыркі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.
Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,7 км². Найбольшая глыбіня возера 20,8 м, сярэдняя 4,2 м. Даўжыня Спораў складае 1,45 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 4,89 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,38 м³, плошча вадазбору 48 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—20 метраў. На поўначы і захадзе схілы парослыя лесам, на паўднёвым усходзе і ўсходзе разараныя.
Заходняя частка возера глыбакаводная, усходняя — мелкаводная, з плоскім дном. Прыблізна ў цэнтры возера паміж глыбокай і мелкаводнай часткамі размяшчаецца востраў, плошча якога складае 0,015 км². У возеры ёсць 3 вялікія затокі. Берагі нізкія, вышынёй 0,2—0,3 м, пакрытыя хмызняком, месцамі зліваюцца з схіламі катлавіны. Месцамі вакол возера забалочаная пойма шырынёй 5—8 метраў. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона высланая глеем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Зарастае да глыбіні 4,5—5,2 м. Праз возера цячэ рака Спорыца і злучае яго з азёрамі Світка і Задзеўскае. Упадае ручай Варонаўка. Таксама з возера Споркі (Малыя Споры) ўпадае ручай.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, сом, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Споры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 120. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Міронаў В. В. Споры // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)