Другая бітва пры Артуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Другая бітва пры Артуа
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Заходні фронт. Артуа, сектар Арас, студзень 1915
Заходні фронт. Артуа, сектар Арас, студзень 1915
Дата 9 мая 191518 чэрвеня 1915
Месца Артуа, Францыя
Вынік Войскам Антанты не ўдалося прарваць фронт
Праціўнікі
 Германская імперыя Францыя Францыя
Вялікабрытанія Брытанская імперыя
 Бельгія
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Рупрэхт Баварскі Францыя Жазэф Жофр
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Фрэнч
Сілы бакоў
13 дывізій
810 гармат
30 дывізій
1 727 гармат
Страты
73 000 забітых, параненых і зніклых 132 000 забітых, параненых і зніклых:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Друга́я бі́тва пры Артуа́ (9 мая 1915 — 18 чэрвеня 1915) — няўдалае сумеснае наступленне войскаў Антанты на пазіцыі германскай арміі ў Артуа, падчас Першай сусветнай вайны.

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

У адказ на германскае наступленне ў раёне Іпра, саюзнікі падрыхтавалі сумеснае наступленне ў Артуа. Задачай быў прарыў пазіцыйнага фронту, каб вайна зноў набыла характар манеўранай. Англійская армія павінна была наступаць на Неў-Шапель, французская — на Арас, каб выйсці да Дуэ і захапіць панавальныя вышыні на захад ад горада. Таксама прадугледжваліся дапаможныя ўдары асобных частак англійскай, французскай, а таксама бельгійскай армій.

Аперацыя была забяспечана сіламі і сродкамі, французская армія наступала на фронце ў 20 км, і павінна была прарваць ўчастак у 10 км, брытанская армія наступала на фронце ў 10 км, і атакавала фронт у 6 км. Саюзнікі мелі двухразовую перавагу над германскай арміяй на ўчастку прарыву.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

З 9 мая пачалася артылерыйская падрыхтоўка, якая апынулася вельмі паспяховай, амаль на ўсім участку прарыву акопы першай пазіцыі былі параўнаныя з зямлёй, кулямёты большай часткай знішчаныя, а ўкрыцці і сховішчы разбураныя. Атакуючыя паглыбіліся на 2-4 км у абарону германцаў, найбольш паспяхова дзейнічала дывізія генерала Петэна.

Высокі тэмп атакі вымусіў французскае камандаванне адвесці частку сіл назад, таму што надыходзячыя часткі адарваліся ад тылоў на вялікую адлегласць (да 12 км.). З 11 мая, германскае камандаванне падцягнулі на ўчастак прарыву рэзервы, да 15 мая колькасць германскіх дывізій узрасла да 20. Новыя атакі французскай арміі ўжо не прынеслі значных вынікаў.

Наступленне англійскай арміі ў раёне Неў-Шапель правалілася, заняўшы толькі першую лінію акопаў і прасунуўшыся ўсяго толькі на 600 м, англійскія войскі спыніліся. Да 25 мая генерал Фрэнч аддаў загад спыніць атакі.

Французская армія з 16 чэрвеня па 18 чэрвеня, правяла яшчэ адно наступленне, аднак, нягледзячы на вялікія страты, дамагчыся істотных вынікаў французскай арміі не ўдалося. У выніку другой аперацыі ў Артуа, якая доўжылася з перапынкамі на працягу 6 тыдняў, французы занялі тэрыторыю ў 7 км па фронце і 3-4 км у глыбіню, а англічане — 6 км па фронце і 900 м у глыбіню. У ходзе бітвы саюзнікі выдаткавалі велізарную колькасць артылерыйскіх снарадаў (больш за 2 100 000). Аднак задача прарыву не была выкананая. Саюзным войскам таксама не ўдалося адцягнуць нямецкія войскі з Усходняга фронту на Заходні.

Гэтае няўдалае наступленне яшчэ раз паказала бесперспектыўнасць аператыўнага прарыву абмежаванымі сіламі і ў адной кропцы фронту.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]