Перайсці да зместу

Анры Філіп Петэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры Філіп Петэн
фр.: Henri Philippe Pétain
фр.: Philippe Pétain
Кіраўнік французскай дзяржавы[d]
11 ліпеня 1940 — 20 жніўня 1944

Нараджэнне 24 красавіка 1856(1856-04-24)[1][2][…]
Смерць 23 ліпеня 1951(1951-07-23)[3][2][…] (95 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні фр.: Henri Philippe Bénoni Omer Joseph Pétain
Бацька Omer-Venant Pétain[d]
Маці Clotilde Legrand[d]
Жонка Annie Pétain[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў French Armed Forces[d]
Званне дывізіённы генерал[d][1], brigadier general[d][1], палкоўнік[d][1], lieutenant-colonel[d][1], Battalion Chief[d][1], capitaine[d][1], marshall lieutenant[d][1], second lieutenant[d][1] і маршал Францыі[d]
Камандаваў Вердэнская аперацыя, Рыфская вайна[d], 118th Infantry Regiment (France)[d], 33rd Infantry Regiment (France)[d], Q2818137?, Q2816218?, 2-я армія і Army Group Centre (France)[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анры́ Філі́п Петэ́н (фр.: Henri Philippe Pétain; 24 красавіка 1856 — 23 ліпеня 1951) — французскі ваенны і палітычны дзеяч. Кіраўнік калабарацыянісцкага ўрада Вішы падчас Другой сусветнай вайны.

Другая сусветная вайна і супрацоўніцтва з Германіяй

[правіць | правіць зыходнік]
Маршал Анры Філіп Петэн вітае Адольфа Гітлера ў Монтуар-сюр-ле-Луар 24 кастрычніка 1940.

17 мая 1940 года, праз тыдзень пасля пачатку нямецкага наступу на Захадзе, Петэн быў прызначаны намеснікам старшыні ва ўрадзе Поля Рэйно. У чэрвені 1940 пасля разгрому Францыі ў Другой сусветнай вайне Петэн, якому тады было ўжо 84 гады, узначаліў як прэм’ер-міністр калабарацыянісцкі ўрад (рэжым Вішы). Маршал асабіста сустрэўся з Гітлерам 24 кастрычніка 1940, забяспечыў яму поўную падтрымку і з таго часу кіраваў паўднёвай часткай Францыі (паўночная была акупаваная немцамі). Сам тэрмін «калабарацыянізм» (літар. «супрацоўніцтва») належыць Петэну, які ў радыёзвароце 30 кастрычніка 1940 заклікаў нацыю супрацоўнічаць (фр.: collaborer) з акупантамі. Урад Петэна кантраляваў таксама калоніі, хоць паступова калоніі Францыі адмовіліся яму падпарадкоўвацца (1940 — Французская Экватарыяльная Афрыка і ціхаакіянскія тэрыторыі; 1941 — Сірыя і Ліван; 1942 — Мадагаскар) і прызналі лонданскі ўрад генерала дэ Голя.

Маршал Петэн быў абвешчаны нацыянальным сходам у горадзе Вішы 10 ліпеня 1940 «кіраўніком Французскай дзяржавы» (фр.: Chef d'État Français) і надзелены дыктатарскімі паўнамоцтвамі: яму былі перададзеныя правы ўсіх галін улады скасаванай Трэцяй Рэспублікі. У далейшым ён выдаваў указы з гэтым тытулам, да якога быў далучаны маршальскі. Акрамя таго, ён, як французскія прэзідэнты, традыцыйна быў са-князем Андоры. Урад Петэна быў прызнаны большасцю дзяржаў, у тым ліку ЗША і СССР. Першапачаткова ён узначальваў урад сам, але потым у 1942 прызначыў прэм'ер-міністрам П’ера Лаваля. Пасля таго, як у лістападзе 1942 германскія войскі акупавалі ўсю Францыю, вішысцкі ўрад працягваў існаваць, але ўлада яго стала амаль чыста намінальнай.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Léonore databaseministère de la Culture.
  2. а б Blond G. Philippe Petain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Петен Анри Филипп // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.lavie.fr/archives/1995/07/13/leur-foi-guidait-leur-combat-mgr-rodhain-l-evangile-par-la-charite,1808703.php Праверана 17 кастрычніка 2018.
  5. Французская акадэмія — 1635. Праверана 3 чэрвеня 2022.