Месінская бітва
| Месінская бітва | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| карта Месінскай бітвы | |||
| Дата | 7 чэрвеня 1917 — 14 чэрвеня 1917 | ||
| Месца | каля вёскі Месэн, Бельгія | ||
| Вынік | Поспех брытанскіх войскаў | ||
| Праціўнікі | |||
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Месі́нская бі́тва (7 чэрвеня 1917 — 14 чэрвеня 1917) — бітва паміж англійскімі і германскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны. Скончылася поспехам англійскіх войскаў.
Перад бітвай
[правіць | правіць зыходнік]
Галоўнакамандуючы англійскай арміяй генерал Хейг запланаваў ў сярэдзіне чэрвеня правесці аперацыю. Яе мэтай з'яўлялася задача зрэзаць 15-кіламетровы выступ германцаў, які ўрэзаўся ў англійскую абарону, і палепшыць сваё стратэгічнае становішча. Германцы на гэтым участку фронту мелі ўсяго 5 дывізій. Багністая мясцовасць была цяжкай для адкрытых атакаў. Англійскае камандаванне старанна рыхтавалася да маючай адбыцца аперацыі: былі нанова створаны чыгуначныя і грунтавыя дарогі, масты. Задачай англійскай арміі было захапіць узвышшы ў Месіна і лініі акопаў. У наступленні таксама прымалі ўдзел каля 300 аэрапланаў і больш за 80 танкаў.
Гэтаксама англічане, старанна вывучыўшы структуру глебы атакуемага ўчастка, яшчэ ў 1916 годзе пачалі падрыхтоўчыя працы і за 15 месяцаў заклалі звыш 20 гіганцкіх тунэляў пад другім узроўнем грунтавых вод у пласце блакітнай гліны. Гэтыя тунэлі англічане мініравалі, выняты грунт маскіраваўся, каб германскія самалёты не заўважылі яго. Тунэлі пачыналіся ў 300—400 ярдаў (каля 400 м) ззаду абароны англічан. Паколькі германскія пазіцыі знаходзіліся на вышынях, то тунэлі праходзілі пад абаронай немцаў на глыбіні, якая дахадзіла 25—36 м, а ў некаторых месцах — да 50 м. Тунэлі мелі агульную працягласць да 8 тыс. ярдаў (7312 м). У канцы тунэляў было закладзена 600 т узрыўчаткі. Аднак германцы здолелі раскрыць задумы англічан, але памылкова лічылі, што тунэлі знаходзяцца на глыбіні да 18 м і ім удалося знішчыць ўсяго 2 мінныя галерэі, а 22 засталіся некранутымі.
Бітва
[правіць | правіць зыходнік]28 мая пачалася артылерыйская падрыхтоўка, 7 чэрвеня быў праведзены выбух 19 мінных галерэй. Выбухі былі зроблены на працягу 30 секунд. 1-я і часткова 2-я лінія акопаў германцаў былі разбураны, выбухі найцяжкіх мін прывялі да стварэння гіганцкіх варонак. Германскія салдаты, дэмаралізаваныя ад гэтых выбухаў, не змаглі аказаць годнага супраціўлення наступаючай англійскай пяхоце. У ходзе наступлення англічане захапілі ў палон 7 200 салдат і 145 афіцэраў, а таксама вялікую колькасць кулямётаў. Паспяховая аперацыя значна палепшыла стратэгічнае становішча брытанскіх войскаў. Выбухам у выніку падрыву мінных галерэй было забіта 10 000 чалавек. Кратэры ад выбухаў захаваліся да нашых дзён і запоўненыя вадой.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]| Месінская бітва на Вікісховішчы |
- Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
- Зайончковский А.М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.
- Бітвы Першай сусветнай вайны
- Бітвы Вялікабрытаніі
- Бітвы Германіі
- Бітвы Канады
- Бітвы Аўстраліі
- Бітвы Новай Зеландыі
- Канфлікты 1917 года
- Германія ў Першай сусветнай вайне
- Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
- Канада ў Першай сусветнай вайне
- Аўстралія ў Першай сусветнай вайне
- Новая Зеландыя ў Першай сусветнай вайне
- Чэрвень 1917 года