Бег да мора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бег да мора
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Race to the Sea 1914.png
Карта «бега да мора» з датамі асноўных сутыкненняў
Дата

16 верасня15 кастрычніка 1914 года

Месца

Францыя

Вынік

Нічыя [1]

Праціўнікі
Flag of the German Empire.svg Германская імперыя Flag of France.svg Францыя
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Гельмут фон Мольтке
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Эрых фон Фалькенгайн
Сцяг ФранцыіЖазэф Жофр
Сцяг ФранцыіФердынанд Фош
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Фрэнч
Commons-logo.svg Race to the Sea на Вікісховішчы
 
Заходні фронт
Першай сусветнай вайны

Бег да мо́ра (16 верасня 191415 кастрычніка 1914) — назва аперацый як нямецкіх, так і англа-французскіх войскаў на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны, якія мелі мэту ахапіць флангі праціўніка. Аднак ні аднаму з бакоў гэтага зрабіць не ўдалося, вынікам «Бега да мора» стала толькі павелічэнне працягласці фронту.

Баі на Уазе і Соме[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння 15 верасня баёў на Эне ўтварыўся пазіцыйны фронт. Але ў абодвух бакоў апынуўся адкрытым фланг: прастора ў 200 км паміж пазіцыямі на Эне і Паўночным морам засталося не занята нікім, — і французскае камандаванне паспрабавала абысці немцаў з захаду. На ўчастак р. Уаза былі кінутыя кавалерыйскі корпус, пяхотная дывізія з 6-й арміі, і тэрытарыяльныя часткі д`Амада, сюды ж сталі перакідваць яшчэ адзін корпус з Латарынгіі.

Але і немцы паспрабавалі скарыстацца адкрытым флангам і пасунулі туды свой корпус і кавдывізію. 16 верасня адбыўся сустрэчны бой, які доўжыўся 2 дні і не прынёс поспеху ні тым, ні іншым. Бакі панеслі страты і сталі замацоўвацца на дасягнутых рубяжах.

Баі на Скарпе[правіць | правіць зыходнік]

З 25 верасня французы сталі фармаваць новую 10-ю армію ў раёне ракі Скарп для наступнай спробы абыходу, але і немцы сфарміравалі сваю абыходную групоўку, што ізноў прывяло да сустрэчнага бою на флангу, які скончыўся «унічыю».

Баі на Лісе[правіць | правіць зыходнік]

Далейшыя спробы ахапіць флангі пераносяцца ў раён ракі Ліс. Тут засяродзіліся велізарныя масы войскаў, англійская і французская армія супрацьстаялі ня саступалі ім у ліку германскім войскам. На берагах Ліса завязаліся баі. Аднак з-за вялікай колькасці войскаў баі прынялі маларухомы характар. Бітвай на рацэ Ліс скончыліся дзеянні бакоў супраць флангаў адзін аднаго, арміі праціўнікаў ўткнуліся ў Паўночнае мора.

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Абодва бакі на працягу 30 дзён з 16 верасня па 15 кастрычніка прадпрымалі адчайныя спробы абыйсці адкрыты фланг праціўніка, перакідаючы да яго паслядоўна ўсё новыя і новыя, даволі значныя сілы. Аднак гэтыя дзеянні не прынеслі бакам ніякіх вынікаў. Вынікам гэтых настойлівых дзеянняў з'явілася толькі тое, што фронт ўсё больш і больш падаўжаўся і нарэшце праціўнікі ўткнуліся ў ўзбярэжжа Паўночнага мора, падоўжы фронт на 170-180 км. Так скончыўся «бег да мора».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ні аднаму з бакоў не атрымалася ахапіць фланг праціўніка. Агульны пераход да пазіцыйнай вайны.