Першая бітва пры Артуа
Першая бітва пры Артуа | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 17 снежня 1914 — 13 студзеня 1915 | ||
Месца | Артуа, Францыя | ||
Вынік | спроба наступу французскіх войскаў скончылася безвынікова для абодвух бакоў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пе́ршая бі́тва пры Артуа́ (17 снежня 1914 — 13 студзеня 1915) — бітва паміж нямецкай і французскай арміямі на шампанскім кірунку Заходняга фронту часоў Першай сусветнай вайны. Гэтая бітва, разам з першай шампанскай бітвай, стала першай сур’ёзнай спробай французскай арміі правесці наступальную аперацыю пасля завяршэння бітвы за Іпр у лістападзе 1914 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Няўдалая спроба нямецкіх войскаў глыбокім флангавым манеўрам прарвацца ўглыб Францыі, у так званым «бегу да мора», прымусіла кайзераўскае кіраўніцтва перайсці да абароны ад Паўночнага мора да швейцарскай мяжы і замацавацца за суцэльнай лініяй акопаў і ўмацаваных пазіцый, якія паступова ўсё больш і больш ускладняліся. Адначасова французскае вышэйшае камандаванне, разумеючы эканамічную важнасць багатых рэгіёнаў Бельгіі і абласцей на паўночным усходзе Францыі, якія апынуліся пад акупацыяй, спрабавала скарыстацца сітуацыяй і, нягледзячы на ўласную спустошанасць у жывой сіле і тэхніцы, правесці наступальную аперацыю на гэтым стратэгічным накірунку і паспрабаваць вызваліць рэгіён Артуа. Пад увагу прымалася таксама тое, што ў гэты час немцы паралельна праводзілі новае наступленне супраць рускіх на Усходнім фронце, і былі вельмі абмежаваныя ў магутных рэзервах на Захадзе. Больш таго, разведка дакладала, што немцы перакінулі ад чатырох да шасці карпусоў на Усходні фронт.
Суровыя пагодныя ўмовы і дрэнная арганізацыя матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сарвалі арганізаваны наступ у Артуа, толькі 17 снежня 1914 года французскія войскі 10-й арміі генерала Луі дэ Мо-Юі атакавалі пазіцыі 6-й арміі генерала князя Рупрэхта Баварскага. Разрозненыя дзеянні французскіх часцей асабліва паблізу Арасу і Вімі Рыдж зрываліся добра арганізаванай абарончай тактыкай кайзераўскіх войскаў. XXXIII-му французскаму корпусу генерала Філіпа Пэтэна ўдалося нават захапіць першую нямецкую лінію, але дрэнныя ўмовы надвор’я і адсутнасць артылерыйскай падтрымкі перашкодзілі французам у далейшым прарыве варожых рубяжоў.
25 снежня пачаўся сезон дажджоў і густога туману, які звёў на нішто ўсе далейшыя спробы наступу. 4 студзеня 1915 года французскія войскі, атрымаўшы мізэрныя тэрытарыяльныя заваёвы, спынілі далейшыя баявыя дзеянні. Тым часам, наступ у Шампані французскай 4-й арміі, які пачаўся 20 снежня 1914 года, таксама пацярпеў поўны правал.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Другая шампанская бітва
- Другая бітва пры Артуа
- Трэцяя бітва пры Артуа
- Фландрская бітва
- Бітва пры Арасе (1917)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- G. D. Sheffield, War on the Western Front, Osprey Publishing, 2007, p. 55, ISBN 978-1-84603-210-3.
- Humphries, M. O.; Maker, J. (2010). Germany's Western Front, 1915: Translations from the German Official History of the Great War II (1st ed.). Waterloo Ont.: Wilfrid Laurier University Press. ISBN 978-1-55458-259-4.
- Ian Sumner, French Poilu 1914-18, Osprey Publishing, 2009, p. 6, ISBN 978-1-84603-332-2.