Наступленне Нівеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наступленне Нівеля
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Атака французскай пяхоты ў раёне Шэмен дэ Дам
Атака французскай пяхоты ў раёне Шэмен дэ Дам
Дата 16 красавіка 19179 мая 1917
Месца Паўночная Францыя
Вынік Перамога Германскай імперыі
Праціўнікі
Вялікабрытанія Брытанская імперыя
Сцяг Францыі Францыя
 Бельгія
Расія Расія
 Германская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Францыі Рабер Жорж Нівель Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Эрых Людэндорф
Сілы бакоў
красавік 1917:
4 500 000 чалавек (з іх 20 000 — Расійская рэспубліка)
17 343 гармат
128 танкаў
красавік 1917:
2 700 000 чалавек
11 005 гармат
Страты
Сцяг Францыі 180 000 забіта і паранена
Сцяг Францыі каля 118 танкаў
Сцяг Вялікабрытаніі 160 000 забіта і паранена
Сцяг Расіі 5 183 забіта
134 000 забіта і паранена
29 000 ўзята ў палон [1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наступле́нне Ніве́ля (Таксама ў гістарыяграфіі ўжываюцца назвы «Бітва Нівеля», «Бойня Нівеля» ці «Мясарубка Нівеля», 16 красавіка 1917май 1917) — найбуйнейшая бітва Першай сусветнай вайны. Названа па імені галоўнакамандуючага французскай арміі Рабера Нівеля. Скончылася паражэннем Антанты. Наступленне Нівеля стала сімвалам бессэнсоўных чалавечых ахвяр.

Перад наступленнем[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1917 года саюзнікі на Заходнім фронце мелі значныя ваенныя рэсурсы, войскі Антанты складалі бельгійскія, партугальскія, французскія, брытанскія войскі, а таксама Рускі экспедыцыйны корпус. Агульная колькасць саюзных войскаў была каля 4 500 000 чалавек, германская армія мела 2 700 000 чалавек.

Наступ з мэтай канчатковага разгрому германскага войска распрацаваў новы галоўнакамандуючы французскай арміі генерал Нівель. Усяго для правядзення аперацыі меркавалася прыцягнуць больш за 100 пяхотных дывізій саюзнікаў і звыш 11 тыс. гармат усiх тыпаў i калібраў. Германскае камандаванне на кірунку галоўнага ўдару мела 27 пяхотных дывізіі, 2431 гармату і 640 самалётаў. Нівель разлічваў на раптоўнасць ўдару, аднак германцам ўдалося даведацца аб рыхтуючымся маштабным наступленні: 4 красавіка ў палон быў узяты французскі унтэр-афіцэр, які меў пры сабе загад, які выяўляў план аперацыі. Германскае камандаванне даведалася аб рыхтуючымся адцягваючым удары англійскіх войскаў, які цяпер быў бескарысны.

Брытанскае наступленне[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыя пачалася рана раніцай 9 красавіка. Брытанскія войскі пачалі наступленне каля Араса. Усяго ў наступе каля Араса удзельнічала каля 30 пяхотных і 3 кавалерыйскія дывізій, 60 танкаў. У першыя дні наступу англійскай арміі атрымалася ўзяць першую лінію абароны, уклініцца ў германскі фронт. Спыненне наступлення адбылося з-за парушэння ўзаемадзеяння пяхоты з артылерыяй і танкамі. Поспех спрыяў толькі канадскім войскам, якія змаглі захапіць раён Вімі-Рыж.

Французскае наступленне[правіць | правіць зыходнік]

Наступу асноўных сіл французскіх армій на кірунку галоўнага ўдару папярэднічала артылерыйская падрыхтоўка, праведзеная з 7 па 12 красавіка. Наступленне з-за дрэннай артылерыйскай падрыхтоўкі было адкладзена да 16 красавіка, аднак новая артылерыйская падрыхтоўка таксама не дала чаканых вынікаў.

Французскі танк «Шнейдэр», падбіты немцамі.

16 красавіка пяхота 5-й і 6-й французскіх армій паднялася ў атаку. Германскія войскі пакінулі першую лінію абароны, пакінуўшы толькі кулямётныя разлікі ў бетонных каўпаках. Наступаючая французская пяхота трапіла пад знішчальны агонь германскіх кулямётаў. Аднак, несучы вялікія страты, французы працягнулі атаку. Часткам 5-й арміі ўдалося нават захапіць другую лінію абароны — зрэшты, яны былі выбітыя адтуль з вялікімі стратамі. 6-я армія, патрапіўшы пад шквальны кулямётны агонь, адкацілася назад. Французы ўвялі ў бой танкі мадэлі «Шнейдэр». На пазіцыі нямецкіх войскаў рушылі 128 танкаў. Каб павялічыць запас ходу, на танкі звонку змясцілі бідоны з гаручым, самае нязначнае трапленне ў якія прымушала іх запальвацца як факелы. У першым атрадзе было падбітыя 39 танкаў, яго камандзір быў забіты. Другі атрад заўважыла германская авіяцыя, а артылерыя спыніла яго прасоўванне: з 128 танкаў з поля бою вярнуліся каля 10.

17 красавіка атака была працягнутая. 4-я французская армія пры падтрымцы 10-й здолела захапіць узвышанасць, аднак на гэтым поспехі атакуючых скончыліся, хоць англічане атакавалі на гэтым участку аж да мая. Атакі саюзнікаў былі безвыніковыя, германскі фронт не быў прарваны.

Па патрабаванні ўрада аперацыя была спыненая. У «наступленні Нівеля» французы страцілі забітымі і параненымі 180 000 чалавек, англічане 160 000 чалавек. Страты германскай арміі склалі 163 000 чалавек (29 000 палоннымі).

Вынікі наступлення[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гэтага няўдалага наступлення Нівель быў зняты са сваёй пасады, на яго месца быў прызначаны генерал Петэн. У французскай арміі пачаліся мяцяжы, салдаты адмаўляліся слухацца, пакідалі акопы, захоплівалі грузавікі і цягнікі, каб адправіцца ў Парыж. Мяцеж ахапіў 54 дывізіі, 20 000 салдат дэзертыравала. Хваля забастовак прайшла на ваенных заводах Францыі, у швейнай прамысловасці, на будоўлях. У маі і чэрвені страйкавалі рабочыя металургічнай прамысловасці. Аднак новы камандуючы вельмі жорстка душыў усе выступленні ў арміі. У ліпені быў аддадзены загад аб увядзенні смяротнага пакарання за адмову падпарадкоўвацца. Рэвалюцыйны рух ахапіў і Рускі экспедыцыйны корпус, які знаходзіўся на Заходнім фронце. Рускія часткі прадэманстравалі вялікую мужнасць падчас удзелу ў «Бітве Нівеля». З 20 000 рускіх салдат у гэтай бітве загінулі 5 183 чалавека. Правал наступлення і велізарныя ахвяры выклікалі абурэнне ў асяроддзі рускіх салдат. Ведаючы пра рэвалюцыю ў Расіі, яны запатрабавалі вяртання на радзіму.

У ліпені рускія часткі былі зняты з фронту і пераведзены ў лагер Ля-Курцін, лагер быў акружаны французскімі войскамі, якія з асаблівай жорсткасцю задушылі паўстанне рускіх частак да 19 верасня. 110 чалавек было аддадзена суду, астатнія адпраўленыя на Салоніцкі фронт.

Зноскі

  1. Мернік А. Г., Спектар А. А.. Сусветная гісторыя войнаў. — Мінск, 2005 г., стар. 440

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]