Магістраль М14

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтадарога
Другая Мінская кальцавая аўтамабільная дарога

МКАД-2
Асноўная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён
Уладальнік Беларусь
Даўжыня 160 км
Дарожнае пакрыццё цэментабетон
Дата адкрыцця 22 снежня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Друга́я Мі́нская кальцава́я аўтамабі́льная даро́га (МКАД-2, магістраль М14)[1] — кальцавая аўтамабільная дарога вакол Мінска[2].

Агульная працягласць МКАД-2 складае каля 160 км. Дарога была пабудавана часткова па новым напрамку, а таксама з выкарыстаннем дзеючых участкаў аўтадарог.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 верасня 2014 года падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі на адным з участкаў ў Мінскім раёне, дзе пройдзе другая кальцавая аўтадарога, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў увесці ў строй МКАД-2 да 1 студзеня 2017 года[3].

Будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінску планавалася ажыццявіць у два этапы. На першым этапе было запланаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі М3 Мінск — Віцебск (раён Астрашыцкага Гарадка) да аўтадарогі М6 Мінск — Гродна (раён Аксакаўшчыны) працягласцю каля 46,1 км. На другім этапе запланаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі М6 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы да аўтадарогі М1/E30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі працягласцю 42 км[4].

У складзе МКАД-2 меркавалася выкарыстаць участкі аўтадарог:

6 кастрычніка 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адкрыў участак у 23,7 км Другой Мінскай кальцавой аўтадарогі[5]. 16 снежня 2015 года адкрыты рух на ўчастку ад дарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач да аўтатрасы М6 Мінск — Гродна[6]. Такім чынам стаў даступным участак каля 47 км, які злучыў віцебскую і гродзенскую шашу.

22 снежня 2016 года адкрыўся рух па завершанай Другой Мінскай кальцавой аўтадарозе[7].

Параметры аўтадарогі[правіць | правіць зыходнік]

  • Даўжыня — каля 160 км.
  • Шырыня — 22,7 м.
  • Чатыры паласы (па 2 у кожным напрамку)
  • Раздзяляльная паласа — 2,7 м.
  • Разліковая хуткасць — 120 км/г.
  • Інтэнсіўнасць руху 11,3 — 24,3 тыс. аўтамабіляў у суткі.
  • Набліжаныя да забудовы ўчасткі дарогі будуць абсталяваныя шумаахоўнымі экранамі.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]