Дубкі (Мінскі раён)
Выгляд
Вёска
Дубкі
| ||||||||||||||||||||||
Дубкі́[1] (трансліт.: Dubki, руск.: Дубки) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 7 км на поўдзень ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Акупацыйнымі ўладамі былі спаленыя 4 двары, забітыя 4 жыхары.
Да 5 сакавіка 1959 года Дубкі ўваходзілі ў склад Гатаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1941 год — 4 двары, 12 жыхароў
- 1997 — 23 гаспадаркі, 41 жыхар
- 1999 год — 19 чалавек
- 2009 год — 15 чалавек
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гатава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9. С. 387
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубкі (Мінскі раён)