Асееўка
Вёска
Асееўка
| ||||||||||||||||||||||
Асе́еўка[1] (трансліт.: Asiejeŭka, руск.: Осеевка) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 7 км на поўдзень ад Мінска. Каля вёскі месціцца чыгуначны прыпыначны пункт Асееўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1897 годзе фальварак, 2 двары, у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года была пад акупацыяй Польшчы.
З 20 жніўня 1924 года ў Гатаўскім, з 1927 года ў Дзяргайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
З 16 ліпеня 1954 года да 5 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Гатаўскага сельсавета[2]. У 1991 годзе ў саўгасе «Рассвет» (цэнтр — Новы Двор).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- 1917 — 22 двары, 106 жыхароў
- 1926 — 16 двароў, 80 жыхароў
- 1997 — 22 гаспадаркі, 106 жыхароў
- 1999 — 48 жыхароў
- XXI стагоддзе:
- 2010 — 36 жыхароў
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аркадзь Хмялеўскі (1921—1987) — маёр Савецкай Арміі, удзельнік Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 35. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асееўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9. С. 356
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асееўка