Дэз-дум-метал
Дэз/дум | |
Вытокі: | |
---|---|
Месца і час узнікнення: |
1990-ыя, у Паўночнай Еўропе |
Музычныя інструменты: | |
Папулярнасць: |
Андэрграўндная папулярнасць, крыху большая за андэрграўндную папулярнасць у Еўропе |
Разнавіднасці | |
Вытворныя: |
Дэз-дум-метал (ад англ.: metal — ме́тал, англ.: death — смерць i англ.: doom — непазбежны рок, фатум, лёс) — разнавіднасць экстрым-метал-музыкі, што спалучае меладызм i запаволенасць Дум-метал стылю з хаатызмам, хуткасцю i жорсткасцю Дэз-метал накiрунку. Узнiк у пачатку 90-ых у Вялiкабрытанii ды Скандынавii. Прадстаўнiкамi з'яўляюцца гурты My Dying Bride ды Anathema з Katatoni'яй на пачатку сваёй дзейнасцi. Далей у дадзеным стыле працавалi такiя гурты як: Septicflesh, Pelican, Swallow the Sun. Стыль роднасны мелодык-дэзу. Гурты: In Flames, Lamb Of God, Dark Tranquility, Children Of Bodom, Arch Enemy, Bloodbath.
Аснову лiрыкi састаўляе барацьба света ды цемры, жыцця ды смерцi, Д'ябла ды Збавiцеля. Таксама ў лiрыцы прысутнiчаюць жорсткасць дэзавай лiрыкi — сцэны катавання, крывавыя ды iнш.
На Беларусi з дэз-металу на дум-метал перайшоў гурт Chemical Warfare (з 93-га пад назвай Gods Tower).
|