Дэсна (Вінніцкая вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Дэсна
укр.: Десна
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1970-е гг.
ПГТ з
Плошча
5,2 км²
Насельніцтва
1300 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-432
Паштовы індэкс
23240
КААТУУ
0520655500
Дэсна на карце Украіны ±
Дэсна (Вінніцкая вобласць) (Украіна)
Дэсна (Вінніцкая вобласць)
Дэсна (Вінніцкая вобласць) (Вінніцкая вобласць)
Дэсна (Вінніцкая вобласць)

Дэсна[1] (укр.: Десна) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Размешчаны за 8 км ад цэнтра Вінніцы і з'яўляецца яе паўночным прыгарадам.

Пасёлак з'явіўся ў пачатку 1970-х гг. Яго росту спрыяў запуск Вінніцкага камбіната хлебапрадуктаў № 2. За мінулыя дзесяцігоддзі пасёлак некалькі разоў пераходзіў з аднаго раёна вобласці ў іншы. У будучыні плануецца аб'яднанне пасёлка з Вінніцай.

З абласнога цэнтра ў пасёлак ходзіць электрацягнік (ехаць 8 хвілін). Акрамя таго, да пасёлка ходзіць гарадскі аўтобус № 30.

У пасёлку налічваецца 9 шматпавярховых дамоў і 258 двароў прыватнай забудовы. Ёсць пачатковая школа і дзіцячы сад.

Зноскі