Перайсці да зместу

Капайгарад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Капайгарад
укр.: Копайгород
Касцёл
Касцёл
48°51′18″ пн. ш. 27°48′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Вінніцкая вобласць
Раён Барскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1624
ПГТ з 1956
Плошча 3 км²
Вышыня цэнтра 260 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 1300 чалавек (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-4341
Паштовы індэкс 23053
КААТУУ 0520255300
Паказаць/схаваць карты
Капайгарад (Украіна)
Капайгарад
Капайгарад

Капайгарад[1] (укр.: Копа́йгород) — пасёлак гарадскога тыпу ў Барскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Размешчаны за 85 км на паўднёвы захад ад Вінніцы. Чыгуначная станцыя на лініі Жмэрынка — Магілёў-Падольскі.

Спачатку гэта было мястэчка, заснаванае па ўказе Жыгімонта ІІІ, якое мела магдэбургскае права, якога дамогся заснавальнік горада і яго войт Лукаш Мяскоўскі. Жыхарам было загадана каралеўскім прывілеем «капаць валы і гарадзіць», адсюль і паходзіць назва мястэчка. Коштам Л. Мяскоўскага ў 1635 г. быў узведзены касцёл Спаслання Святога Духа.