Шпыкіў
Выгляд
| Пасёлак гарадскога тыпу | |
| Шпыкіў | |
|---|---|
| укр.: Шпиків | |
| 48°47′24″ пн. ш. 28°34′02″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вобласць | Вінніцкая вобласць |
| Раён | Тульчынскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 1507 |
| ПГТ з | 1961 |
| Плошча | 4,5 км² |
| Вышыня цэнтра | 298 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 3200 чалавек (2018) |
| Шчыльнасць | 747,3 чал./км² |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +380-4335 |
| Паштовы індэкс | 23614 |
| КААТУУ | 0524355600 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Шпыкіў[1] (укр.: Шпи́ків) — пасёлак гарадскога тыпу ў Тульчынскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 55 км на поўдзень ад Вінніцы.
Першымі ягонымі ўладальнікамі былі шляхціцы Кішкі, адзін з якіх прадаў мястэчка пазней князям Астрожскім, у далейшым паселішча па чарзе належала магнатам Замойскім, Канецпольскім, Патоцкім. Апошнімі ўладальнікамі былі шляхцічы Свяйкоўскія. Пасёлак раней меў значную яўрэйскую грамаду, у якой у 1900 г. налічвалася 1875 чал. У 1760 г. падольскім ваяводам Лявонам Свяйкоўскім у паселішчы быў пабудаваны замак-палац.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
