Чэрніўці
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||
Чэрніўці[1] (укр.: Черні́вці́) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Былы[2] раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 100 км ад Вінніцы.
Першае пісьмовае згадванне аб засяленні тэрыторыі тагачаснай вёскі знаходзіцца ў грамаце ад 5 мая 1383 г. Тады вялікі літоўскі князь Вітаўт падарыў Васілю Карачэўскаму пустку Княжа Лука. На гэтай пустцы і быў заснаваны населены пункт. У дакументах сустракаецца некалькі варыянтаў яго назвы: Чэрняхіўці, Чэрнііўці, Чэрнііў і інш. Пазней замацавалася назва Чэрніўці.