Чэчэльнык
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||
Чэчэльнык[1] (укр.: Чечельник) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Раённы цэнтр. Размешчаны за 160 км на паўднёвы ўсход ад Вінніцы недалёка ад адміністрацыйнай мяжы з Адэскай вобласцю на паўднёвым усходзе Падолля. Паселішча мае статус мястэчка з 1635 г. У 1795-1812 гг. мястэчка называлася Альгопаль і было цэнтрам павета. Харчовая прамысловасць, у прыватнасці сахараварня (заснавана ў 1875 г.), спіртавы, камбікормавы і цагляны заводы, прамкамбінат і інш.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»