Жабінка (рака)
Выгляд
| Жабінка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 25 км |
| Басейн | 228 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча |
| • Каардынаты | 52°20′42″ пн. ш. 23°52′11″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Мухавец |
| • Месцазнаходжанне | Жабінка |
| • Каардынаты | 52°11′13″ пн. ш. 24°01′09″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,5 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Мухавец → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора → Атлантычны акіян |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
| Раёны | Жабінкаўскі раён, Камянецкі раён |
|
|
|
Жабі́нка[1] — рака ў Беларусі, у Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы). Пры ўпадзенні ў раку Мухавец знаходзіцца горад Жабінка.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 25 км, з іх 18[2] км на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча Камянецкага раёна (да меліярацыі пачыналася ад вёскі Жыцін), вусце ў межах горада Жабінка. Цячэ па Прыбужскай раўніне.
Рэчышча каналізаванае ў 1972 годзе па ўсёй даўжыні ракі. Каля вёскі Сакалова Жабінкаўскага раёна працякае праз сажалкі рыбгаса «Сакалова». У верхнім цячэнні на працягу 10 км называецца канал Жабінка.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 8 снежня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Жабінка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 271. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ЖАБІНКА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
- Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 верасня 2021. (руск.)