Жазеф Арцюр дэ Габіно
Жазеф Арцюр дэ Габіно | |
---|---|
фр.: Joseph Arthur comte de Gobineau | |
![]() Граф дэ Габіно | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1816[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1882[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Louis de Gobineau[d][6] |
Жонка | Clémence de Gobineau[d] |
Дзеці | Christine de Gobineau[d] і Diane de Guldencrone[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дыпламат, палітык, паэт, скульптар, антраполаг |
Мова твораў | французская |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Жазеф Арцюр дэ Габіно (фр.: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — французскі сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, пісьменнік, дыпламат, арыстакрат, кансерватар-манархіст.
Погляды[правіць | правіць зыходнік]
У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Габіно прапанаваў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біялагічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псіхічнымі якасцямі). Род homo sapiens дэ Габіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным плане — белая (пасля яе — жоўтая).
Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Габіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — з якімі даследчык атаясамліваў індаеўрапейцаў. Паводле дэ Габіно арыі (індаеўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацый тлумачыцца дэ Габіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўгенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам.
Такім чынам Жазеф Арцюр дэ Габіно з'яўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорый, бо першым абгрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біялагічна-расавых здольнасцей.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Joseph Arthur de Gobineau // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Arthur de Gobineau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Record #11905198w // general catalog of BnF Праверана 13 сакавіка 2018.
- ↑ Гобино Жозеф Артюр де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://data.bnf.fr/fr/11254677/louis_de_gobineau/
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жазеф Арцюр дэ Габіно
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1816 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 1882 годзе
- Памерлі ў Турыне
- Пахаваныя на Турынскіх манументальных могілках
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Гісторыкі Францыі
- Сацыёлагі Францыі
- Расалогія
- Расізм
- Пісьменнікі Францыі
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Графы
- Дыпламаты Францыі
- Усходазнаўцы Францыі
- Усходазнаўцы XIX стагоддзя