Жукаўка (Мінскі раён)
Вёска
Жукаўка
| ||||||||||||||||||||
Жу́каўка[1] (трансліт.: Žukaŭka, руск.: Жуковка) — вёска ў паўночнай частцы Мінскага раёна на мяжы з Лагойскім раёнам Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жукаўка размешчана на паўночным схіле Мінскага ўзвышша на скрыжаванні аўтадарогі P58 Мінск — Калачы — Мядзел з аўтадарогай Н8971 Юзуфова — Лысая Гара — Жукаўка. Каля вёскі цячэ рака Лукавая.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Расійскай імперыі Жукаўка ўваходзіла ў склад Беларуцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.
З лютага па снежань 1918 года акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 года па ліпень 1920 года — войскамі Польшчы. З 1919 года ў складзе БССР.
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года непадалёку ад вёскі праходзіла мяжа з Заходняй Беларуссю.
Рашэннем Народнага камісара па ваенных і марскіх справах СССР К. Я. Варашылава ад 11 красавіка 1932 года была зацверджана паласа Мінскага раёна абароны ў наступным выглядзе: абвод умацаванага раёна па лініі Акалова — Плешчаніцы — Жукаўка — Заслаўе — Койданава — Станькава. У 1934—38 гадах у ваколіцах Жукаўкі пабудаваны шэраг доўгатэрміновых агнявых кропак батальённага раёна абароны «IV» Мінскага ўмацаванага раёна, які ўваходзіў у Лінію Сталіна. Сярод гэтых доўгатэрміновых агнявых кропак каля Жукаўкі размешчаны адзіны кулямётны капанір у Мінскім умацаваным раёне.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з пачатку ліпеня 1941 года па пачатак ліпеня 1944 года вёска была акупаваная.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы знаходзіцца драўляная Свята-Петра-Паўлаўская царква пабудаваная ў 1994 годзе. Каля царквы — драўляная брама-званіца. Крыху воддаль на рацэ знаходзіцца капліца-купель.
На паўднева-усходняй ускраіне вёскі знаходзяцца могілкі з капліцай свяціцеля Мікалая Цудатворца. На могілках пахаваны жыхары вёскі Жукаўка і навакольных вёсак, у тым ліку загінулыя падчас Вялікай Айчыннай вайны. Самыя старыя пахаванні, якія захаваліся, адносяцца да канца XIX стагоддзя.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жукаўка (Мінскі раён)
- Жукаўка (Мінскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)