Кунцаўшчына (жылы раён, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жылы раён Кунцаўшчына, Мінск)

Ку́нцаўшчына — мікрараён у складзе Фрунзенскага раёна горада Мінска.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва мікрараёна Кунцаўшчына ад назвы вёскі Кунцаўшчына, якая была недалёка ад цяперашняга мікрараёна.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У заходняй частцы Мінска. Мяжуе з мікрараёнамі Каменная Горка, Дамброўка, Захад. Вёска Кунцаўшчына, ад назвы якой названы мікрараён, была больш на захад, у раёне цяперашняй вуліцы Валожынскай у мікрараёне Красны Бор.

Вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

У. Галубка, Кунцаўшчына, Ляшчынскага, Матусевіча, Прытыцкага.

Гарадская інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

2 філіяла ААТ «ААБ Беларусбанк», пошта, аптэкі, паліклініка № 26, гарадскі кардыялагічны дыспансер, 7 дзіцячых садкоў, гімназіі № 4 і № 39, 3 сярэднія школы, музычная школа № 17, 2 ЖЭУ, 3 універсамы («Кунцаўшчына», «Заходнi», «Рублёўскі»), 4 прадуктовых крамы, мэблевы магазін, дом быту.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыспетчарская станцыя «Кунцаўшчына»

Аўтобусы[правіць | правіць зыходнік]

  • № 12, 17, 29, 30а, 30с, 36, 40, 41, 42, 54, 78, 83э, 101, 107, 116, 121, 121д, 122э, 128, 137, 138, 140, 144с, 149, 177э, 185
  • Прыпынак прыгарадных аўтобусаў

Тралейбусы[правіць | правіць зыходнік]

  • № 9, 13, 18, 21, 25, 31, 48, 52, 55

Маршрутныя таксі[правіць | правіць зыходнік]

  • № 1026, 1106, 1130, 1149, 1183, 1230, 1259

Метро[правіць | правіць зыходнік]

7 лістапада 2005 года былі адкрыты станцыя метро «Кунцаўшчына» і станцыя метро «Каменная горка», якія размясціліся па краях мікрараёна.

Стрыт-арт[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 2019 года на фасадах трох 12-павярховых жылых дамоў па вул. Прытыцкага 134, 136 і 150 створаны тры манументальных мурала «Будучыня». Муралы ўяўляюць сабой трыпціх на тэму сучаснасці і будучыні Беларусі[1]. Над стварэннем трыпціха працавалі мастакі Artez з Сербіі (мурал «Фрыланс»), Mutus з Беларусі (мурал "Лічбавы свет"), Тонкі і Jofre Oliveras з Іспаніі (мурал «Героі новага часу»). Праект быў рэалізаваны намаганнямі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска, стрыт-арт-актывістаў Urban Myths і кампаніі А1.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Триптих "Будучыня": новые минские муралы художников из Беларуси, Сербии и Испании (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 29 чэрвеня 2020.