Жэрэмі Мацьё
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 кастрычніка 1983[1][2] (39 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | левы абаронца, цэнтральны абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Жэрэмі́ Мацьё́ (фр.: Jérémy Mathieu; нар. 29 кастрычніка 1983, Люксёй-ле-Бен, Францыя) — французскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2011—2016).
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Сашо»[правіць | правіць зыходнік]
Жэрэмі з’яўляецца выхаванцам клуба «Сашо». У складзе «ільвянятаў» дэбютаваў у 2002 годзе ў чэмпіянаце Францыі ў гульні супраць каманды «Седан». Разам з «Сашо» Жэрэмі заваяваў першы трафей у сваёй прафесійнай кар’еры — Кубак французскай Лігі 2004 года.
«Тулуза»[правіць | правіць зыходнік]
У 2005 годзе Мацьё перайшоў у «Тулузу». Другі сезон, у якім футбаліст гуляў за «Тулузу», апынуўся нечакана ўдалым для каманды, гэта значыць «Тулуза» заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце, заваяваўшы пуцёўку ў папярэдні этап Лігі чэмпіёнаў. І хоць наступны сезон быў куды менш паспяховы — каманда з цяжкасцю захавала месца ў эліце — малады абаронца звярнуў на сябе ўвагу адразу некалькіх еўрапейскіх клубаў, у прыватнасці, «Ромы», «Бардо»[3] і «Джэноа».
«Валенсія»[правіць | правіць зыходнік]
Аднак, Жэрэмі зрабіў іншы выбар: у 2009 годзе, пасля заканчэння тэрміну кантракта з «Тулузай», футбаліст падпісаў 3-гадовае пагадненне з іспанскай «Валенсіяй»[4] і ўжо ў наступным сезоне дэбютаваў за свой новы клуб у чэмпіянаце Іспаніі і Лізе Еўропы. 6 снежня 2009 года Жэрэмі забіў свой першы мяч у іспанскім першынстве: на яго рахунку пераможны гол у матчы супраць «Атлетыка» (Більбаа), які завяршыўся з лікам 2:1 на карысць «Валенсіі».
«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]
Улетку 2014 года Мацьё перайшоў у «Барселону» за 20 мільёнаў еўра, стаўшы найдаражэйшым абаронцам у гісторыі ва ўзросце пасля 30 гадоў[5]. Спачатку гуляў у аснове каталонскага клуба, але пазней страціў месца ў складзе.
«Спортынг»[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 2017 года стаў іграком лісабонскага «Спортынга»[6].
У чэрвені 2020 года ў сувязі з траўмай калена прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У зборную Францыі футбаліст упершыню быў выкліканы ў 2007 годзе для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Славакіі, але ўдзелу ў гульні на прымаў, згуляўшы за каманду рэзервістаў зборнай Францыі з рэзервовым складам зборнай Славакіі.
4 кастрычніка 2011 года Мацьё быў выкліканы ў зборную галоўным трэнерам Ларанам Бланам, для ўдзелу ў адборачных матчах чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Албаніі і зборнай Босніі і Герцагавіны, аднак удзелу зноўку не прымаў. Першую сваю гульню Жэрэмі правёў 11 лістапада 2011 года ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай ЗША (1:0).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Сашо»:
- Уладальнік Кубка французскай лігі: 2004
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Іспаніі (3): 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2015
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2015
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2015
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2019
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі (2): 2018, 2019
Зноскі
- ↑ Jérémy Mathieu // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ JEREMY MATHIEU // Argentine Soccer Database
- ↑ Матьё хочет играть в Бордо. France Football
- ↑ Защитник «Тулузы» Матьё продолжит карьеру в «Валенсии». Газета.ru
- ↑ Barcelona complete £16m signing of Jérémy Mathieu from Valencia. The Guardian
- ↑ Матье заключил двухлетний контракт со «Спортингом», отступные составят 60 млн евро. by.tribuna.com
- ↑ Экс-защитник «Барсы» Матье завершил карьеру после серьезной травмы колена. by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жэрэмі Мацьё
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце eurosport.ru (руск.)