Запольскі біялагічны заказнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Запольскі — біялагічны заказнік на тэрыторыі Віцебскага раёна. Створаны ў 1979 годзе як заказнік-журавіннік рэспубліканскага значэння для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 794 га (1997). Размешчаны на вярховым балоце са значнымі мінеральнымі ўчасткамі. У складзе балотнай расліннасці хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з вялікім пашырэннем журавін, хвойнікі асаковыя, асакова-сфагнавыя, багуновыя і інш. На мінеральных участках пераважаюць яловыя, бярозавыя і асінавыя лясы чарнічнага і кіслічнага тыпаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]