Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зарачанскі (Зарэцкі) сельсавет у складзе Ульскага раёнаПолацкай акругіБССР. Цэнтр — вёска Зарэчча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Ушацкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тураса. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна Полацкай вобласці, з 9 верасня 1946 года — у складзе адноўленага Ульскага раёна Віцебскай вобласці, з 17 снежня 1956 года — у складзе Ушацкага раёна. 19 лютага 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дубраўскага сельсавета[1].
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Зарачанскі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках