Селішчанскі сельсавет (Ушацкі раён)
Селішчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ушацкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Селішча |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Се́лішчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Селішча.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Плінскі сельсавет у складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пліна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Селішча, сельсавет перайменаваны ў Селішчанскі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кубліцкага (11 населеных пунктаў: вёскі Анікеўшчына, Баяршчына, Воцькавічы, Двор Зерчаніцы, Загуззе, Зерчаніцы, Лажане, Мажуйкі, Мар’янполле, Рыбакі і Селішча) і Ушацкага (4 населеныя пункты: вёскі Заазер’е, Матырына, Салонец 1 і Салонец 2) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.