Жарскі сельсавет (Ушацкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Жарскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жары
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 372
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Жа́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Жары.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года ў склад сельсавета з Мосарскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Вацлавова і Завыдрына)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старынкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Бугаі, Гарадзец I, Гарадзец II, Гута, Журкі, Зарубаўшчына, Ільюшына, Лежні, Наваселле, Пранікі, Сержаны, Старынка і Чарнаручча)[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Ушацкага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1372 чалавекі[3], з іх 91,5 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.