Сушанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сушанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Суша
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 674 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Су́шанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Суша.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Лепельскага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад Несінскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Варапаеўшчына, Гарадзец, Залессе, Ладзеена і Падаліцы)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сушанскага сельсавета 15 населеных пунктаў[2].

8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Баброўскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў: вёскі Атокі, Батукалава, Варашкі, Гаравыя, Двор Суша, Заазёрная, Завадзіна, Загорцы, Замошша, Заслаўкі, Зямцы, Мішулькі, Суша і Хвашчова.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.