Ушацкі сельсавет
Ушацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ушацкі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ушачы (не ўваходзяць у склад) |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 406 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Уша́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Ушачы (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Ушачы. 24 верасня 1926 года са складу сельсавета вылучаны Ушацкі яўрэйскі нацыянальны местачковы Савет, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Востраў-Сарочынскі, а сельсавет перайменаваны ў Востраў-Сарочынскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лутава, сельсавет перайменаваны ў Лутаўскі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Селішчанскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Бярозкі, Двор Пліна, Забораўна, Замошша-I, Замошша-II, Новае Сяло, Паперына, Пліна, Пушча, Роўбы, Старое Сяло, Угрынкі і Чабатова)[2]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лутаўскага сельсавета 41 населены пункт[3]. 22 снежня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лутава Сяльцо[4]. 18 чэрвеня 1985 года ў склад Сарочынскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Арэхаўна, Ваўчо, Гарадок, Градзянец, Кавалеўшчына, Канцавыя, Крыскавічы, Кублішчына, Кулінава, Лутава, Слабодка, Ціханяты, Федаронкі і Шчарбёнкі)[5]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (вёскі Заазер’е, Матырына, Салонец 1 і Салонец 2) скасаванага Селішчанскага сельсавета і вёска Градзянец Сарочынскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ва Ушачы, сельсавет перайменаваны ва Ушацкі[6]. У 2011 годзе скасавана вёска Пралетарый (уключана ў склад Ушачаў)[7][8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2269 чалавек[9], з іх 96,4 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,4 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 1406 чалавек[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 2 (1700).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Ушачского районного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 81 Об упразднении сельских населенных пунктов Ушачского района Архівавана 20 верасня 2020.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 апреля 2011 г. № 104 Об изменении границ городского поселка Ушачи, Сорочинского и Ушачского сельсоветов Ушачского района Архівавана 20 верасня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.