Сокараўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сокараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бешанковіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сокарава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 746 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Со́караўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сокарава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага, з 25 ліпеня 1931 года — Бешанковіцкага раёнаў БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Скакуноўшчына. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хоцінскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сокарава[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Фролкавіцкага сельсавета, у склад Бачэйкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Двор Нізгалава, Жалезкі, Заручэўе, Нізгалава і Скакуноўшчына)[2]. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета Ушацкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Бортнікі 1-я, Бортнікі 2-я і Зарэчча)[3]. 17 ліпеня 1964 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ульскага пассавета перададзены 14 населеных пунктаў (Аўгустберг, Бортнікі 1, Бортнікі 2, Броды, Дворнікі, Дубішча, Зарэчча, Зорнікі, Каменка, Паніззе, Узрэчча, Фролкавічы I, Фролкавічы II і Шавурына)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[5].

8 красавіка 2004 года Сокараўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Ульскага сельсавета[6].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Бычкова, Галі, Гарані, Дыбалі, Ермалаўшчына, Жданова, Марцінава, Мураўшчына, Паўазер’е, Прудзіны, Сапегі, Слабада, Сокарава, Хоціна і Шапчына.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 40. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.