Ушацкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ушацкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ушачы (не ўваходзяць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 269
Плошча
  • 14 781 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Уша́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ушачы (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Ушачы. 24 верасня 1926 года са складу сельсавета вылучаны Ушацкі яўрэйскі нацыянальны местачковы Савет, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Востраў-Сарочынскі, а сельсавет перайменаваны ў Востраў-Сарочынскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лутава, сельсавет перайменаваны ў Лутаўскі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. 22 снежня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лутава Сяльцо[2]. 18 чэрвеня 1985 года ў склад Сарочынскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Арэхаўна, Ваўчо, Гарадок, Градзянец, Кавалеўшчына, Канцавыя, Крыскавічы, Кублішчына, Кулінава, Лутава, Слабодка, Ціханяты, Федаронкі і Шчарбёнкі)[3]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (вёскі Заазер’е, Матырына, Салонец 1 і Салонец 2) скасаванага Селішчанскага сельсавета і вёска Градзянец Сарочынскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ва Ушачы, сельсавет перайменаваны ва Ушацкі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2269 чалавек[5], з іх 96,4 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 2 (1700).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.