Шматгадоваятравяністая расліна са стрыжнёвым коранем з доўгімі паўзучымі адросткамі. Сцябло вышынёй 30—60 см, прамастаячае, простае або галінастае. На сцябле густое лісце, сядзячае, лінейна-ланцэтнае або лінейнае, завостранае, з адной або трыма жылкамі. Кветкі светла-жоўтага колеру, з яркай аранжавай плямай на на ніжняй губе. Плод — каробачка.
Зарніца — звычайная расліна на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце ў барах і на пясчаных месцах лясной зоны, як пустазелле на палях, засмечаных месцах, каля дарог, па канавах. Цвіце ў чэрвені — верасні.
123Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—522 с.— 10 000 экз. — С. 337.
↑Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
Дзмітрыева С. А., Луніна Н. М. Зарніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—522 с.— 10 000 экз. — С. 337.