Зборная Беларускай ССР па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская ССР
Канфедэрацыя Федэрацыя футболе СССР
Федэрацыя Федэрацыя футбола БССР
Хатні стадыён Дынама (Мінск)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БССР 5:1 Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка каманда г. Кіева[1]
(Гомель, БССР; 29 ліпеня 1928)
Самая буйная перамога
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БССР 5:1 Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка каманда г. Кіева
Самае буйное паражэнне
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БССР 2:6 Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка УССР[2]
(Масква, СССР; 19 жніўня 1928)
Сцяг РСФСР РСФСР 5:1 Сцяг БССР БССР
(Масква, СССР; 9 жніўня 1956)

Зборная Беларускай ССР па футболе — футбольная каманда, якая прадстаўляла Беларускую ССР на ўсесаюзных і міжнародных футбольных спаборніцтвах. Орган кіравання — федэрацыя футбола БССР.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная БССР па футболе нерэгулярна склікалася для ўдзелу ў футбольных турнірах усесаюзнай спартакіяды, спартакіяд народаў СССР, а таксама ў таварыскіх гульнях з замежнымі зборнымі, зборнымі саюзных рэспублік, зборнымі спартыўных аб’яднанняў і да т.п.

Усесаюзная спартакіяда[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню зборная БССР па футболе была сфармаваная ў 1928 годзе дзеля ўдзелу ў футбольным турніры ўсесаюзнай спартакіяды. Перад турнірам зборная згуляла два таварыскія матчы ў Гомлі з камандай Кіева і ў Маскве з камандай Паўночнага Каўказа.

Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы
1 29 ліпеня 1928 Гомель, БССР Каманда г. Кіеў 5:1 Таварыскі матч 4 000
2 жнівень 1928 Масква, РСФСР зборная Паўночнага Каўказа 1:2 Таварыскі матч ???

Склад зборнай БССР на футбольным турніры Усесаюзнай спартакіяды: брамнік — Халмагораў (Полацк), абаронцы — Ільін (Полацк), Палякоў (Гомель), паўабаронцы — Лабкоўскі (Гомель), Гаўрылаў (Полацк), Лавейка («Дынама» Менск), нападнікі — Гваздкоў, Феактыстаў (абодва Полацк), Марозаў (капітан каманды, Кавалерыйская дывізія, Менск), Ціхаміраў, Кочын (абодва «Дынама» Менск).

Афіцыйныя матчы зборнай БССР на Усесаюзнай спартакіядзе

Дата Месца правадзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы
3 17 жніўня 1928 Масква, РСФСР Швейцарыя (Люцэрнскі спартыўны інтэрнацыянал) 6:3 Усесаюзная спартакіяда 7 000
4 19 жніўня 1928 Масква, РСФСР Украінская ССР 2:6 Усесаюзная спартакіяда 8 000
5 22 жніўня 1928 Масква, РСФСР Фінляндыя 1:2 Усесаюзная спартакіяда 5 000

У выніку зборная БССР заняла чацвёртае месца ў турніры каманд саюзных рэспублік і замежных калектываў. Паводле заліку чэмпіянату СССР зборная БССР апынулася на трэцім месцы, пасля каманд Масквы і Украіны.

1930 — 1941 гады[правіць | правіць зыходнік]

У даваенны перыяд Беларуская ССР правяла яшчэ некалькі таварыскіх матчаў.

Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы
6 9 ліпеня 1930 Менск, БССР Швейцарыя (Люцэрнскі спартыўны інтэрнацыянал) 3:5 Таварыскі матч
7 14 жніўня 1930 Менск, БССР Ротэ Шпортэнхайт 1:4 Таварыскі матч 8 000
8 18 кастрычніка 1938 Масква, РСФСР зборная г. Масквы 3:4 Таварыскі матч 5 000

Спартакіяда чатырох рэспублік (1954)[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1954 года ў Мінску прайшоў футбольны турнір Спартакіяды чатырох рэспублік: Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі[3].

Зборная БССР была складзена з найлепшых гульцоў першынства рэспублікі: Лапко (Мінск), Курмаз (Бабруйск), Шарыцен (Віцебск), Каралёў (Мінск), Трошын (Віцебск), Співак (Мінск), Балахонаў (Віцебск), Пяржхала (Мазыр), Сяргееў, Сергяеўскі, Радунскі (усе — Мінск), Рэзчыкаў (Віцебск).

Усе тры гульні зборная БССР завяршыла ўнічыю з лікам 0:0. Набраўшы 3 ачкі, зборная заняла трэцяе месца.

I летняя Спартакіяда народаў СССР (1956)[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 зборная БССР, цалкам укамплектаваная футбалістамі мінскага «Спартака», прыняла ўдзел у таварыскай гульні з нацыянальнай зборнай КНР, а затым у футбольным турніры I-й летняй Спартакіяды народаў СССР.

Склад зборнай БССР на футбольным турніры: В. Собаль, Ю. Мохаў, М. Радунскі, П. Мімрык, Г. Абрамовіч, А. Кавалёў, А. Іваноў, Л. Ерахавец, Д. Карнееў, В. Ганчароў, Л. Нікуленка , Ю. Бачурын, Г. Хасін, Я. Рудэрман, А. Ягораў, В. Арцёмаў (усе Спартак Мінск). Старшы трэнер Д. Мацвееў, трэнер Н. Шэвелянчык[4][3].

Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы
12 27 ліпеня 1956 Мінск, БССР Кітай Кітай 1:1 Таварыскі матч ???
Афіцыйныя матчы зборнай БССР на I летняй Спартакіядзе народаў СССР
Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборнітцва Гледачы
13 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР Кіргізская ССР 1:0 I летняя Спартакіяда народаў СССР ???
14 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР РСФСР г. Масква 1:5 I летняя Спартакіяда народаў СССР ???
15 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР РСФСР 2:4 I летняя Спартакіяда народаў СССР ???
16 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР Азербайджанская ССР 2:0 I летняя Спартакіяда народаў СССР ???

Зборная выйграла і прайграла па дзве гульні, заняўшы ў выніку сёмае месца.

Паміж дзвюма спартакіядамі[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд з 1957 па 1978 год зборная БССР правяла ўсяго два таварыскія матчы. У гульні з камандай Кітайскай Народнай Рэспублікі за Беларусь гулялі: брамнік А. Есікаў ( «Ураджай» Мінск), абаронцы М. Радунскі, М. Блажко (абодва «Спартак» Мінск), Б. Манько ( «Ураджай»), паўабаронцы Л. Ерахавец ( «Спартак»), Р. Пяржхала ( «Ураджай»), нападнікі Л. Нікуленка, Г. Хасін (абодва «Спартак»), Ю. Бачурын, Я. Рудэрман, Б. Блажэвіч (усе «Ураджай»). Дзяржаўны трэнер БССР — Колабаў.

Склад зборнай БССР у гульні са зборнай Мексікі: Глухотка, Калтуноў, Зарэмба, Шпілеўскі, Ромін, Кузняцоў, Арзамасцаў, Талейка, Адамаў, М. Мустыгін, Васільеў, Курылаў, Каберскі. Старшы трэнер Аляксандр Сявідаў.

Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы
17 25 ліпеня 1959 Мінск, БССР Кітай Кітай 1:1 Таварыскі матч ???
18 чэрвень 1967 Мінск, БССР Мексіка Мексіка 1:2 Таварыскі матч ???

VII летняя Спартакіяда народаў СССР (1979)[правіць | правіць зыходнік]

Склад зборнай Беларускай ССР на Летняй Спартакіядзе народаў СССР 1979 года: М. Вяргеенка, С. Бароўскі, Ю. Курненін, А. Аляксейчыкаў, В. Шавейка, А. Пракапенка, А. Байдачны, Ю. Пудышаў, К. Паўлаў, В. Курнееў, П. Васілеўскі, В. Мельнікаў, І. Бялоў, І. Гурыновіч, В. Янушэўскі, Ю. Курбыка, А. Пражнікаў, С. Гоцманаў, С. Корбут, Л. Румбуціс (усе — «Дынама» Мінск). Старшы трэнер — Эдуард Малафееў, трэнер — Леанід Гарай[4][3].

Дата Месца правядзення Супернік Лік Гледачы
19 21 ліпеня 1979 Мінск, БССР Армянская ССР 3:0 ???
20 23 ліпеня 1979 Мінск, БССР Латвійская ССР 2:1 ???
21 25 ліпеня 1979 Мінск, БССР РСФСР г. Ленінград 2:3 ???
22 28 ліпеня 1979 Масква, РСФСР РСФСР г. Масква 0:0 ???
23 30 ліпеня 1979 Масква, РСФСР Украінская ССР 0:0 ???
24 1 жніўня 1979 Масква, РСФСР Літоўская ССР 0:2 4 000
25 4 жніўня 1979 Масква, РСФСР Казахская ССР 0:1 ???

Прайграўшы дзве апошнія гульні, зборная БССР заняла восьмае месца.

Старшыя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Александр Томин. К 100-летию белорусского футбола. Первые шаги сборной (руск.). football.by (10 сакавіка 2011). Праверана 2-4-2021.
  2. ​Все игры сборной Беларуси (официальные и неофициальные матчи) (руск.). kick-off.by.
  3. а б в Болдырев Д. М., Костров А. И. Футбол Беларуси. — Мн.: Полымя, 1990. — 160 с.: ил.
  4. а б Сборная БССР. Игры 1928—1979 года (руск.). kick-off.by.