Юрый Анатолевіч Курненін
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Юрый Анатолевіч Курненін | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 чэрвеня 1954 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Памёр |
30 ліпеня 2009[1] (55 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Пахаванне | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 171 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Юрый Анатолевіч Курненін (14 чэрвеня 1954, Арэхава-Зуева, РСФСР — 30 ліпеня 2009, Мінск, Беларусь[2]) — беларускі футбаліст і трэнер. Выступаў на некалькіх амплуа — крайні нападнік, левы паўабаронца і абаронца. Майстар спорту.
Кар’ера іграка
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец футбольнай школы «Сцяг працы», з 1972 выступаў за маскоўскае «Дынама». У 1976 перайшоў у мінскае «Дынама», дзе выступаў да завяршэння кар’еры ў 1987. Быў капітанам мінскай каманды ў 1983—1984. У 1982 у складзе «Дынама» стаў чэмпіёнам СССР, а пазней, у 1983, стаў аўтарам першага гола беларускіх клубаў у еўракубках (у вароты швейцарскага «Грасхопера»).
Тройчы (1982, 1983, 1984) трапляў у спіс 33 лепшых футбалістаў СССР.
Кар’ера трэнера
[правіць | правіць зыходнік]У 1983 скончыў БДІФК. З 1989 перайшоў на трэнерскую працу. Узначальваў віцебскі КІМ, брэсцкае «Дынама». Апошняе прывёў да бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі 1992. Пазней працаваў у расійскім «Саматлоры», у 1996 узначальваў нацыянальную зборную Сірыі.
У 1999 вярнуўся ў Беларусь, трэніраваў мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр». У 2003 увайшоў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі, дзе дапамагаў свайму былому таварышу па «Дынама» Анатолю Байдачнаму.
У лютым 2006 узначаліў моладзевую зборную Беларусі. Вывеў яе ў фінальны этап моладзевага чэмпіянату Еўропы 2009.
Памёр 30 ліпеня 2009 у сне.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Ігравыя
[правіць | правіць зыходнік]Трэнерскія
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Арэхава-Зуеўскім раёне
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты СССР
- Футбольныя трэнеры СССР
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры зборнай Сірыі па футболе
- Трэнеры ФК Дынама Мінск
- Трэнеры ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Дынама Масква