Сяргей Уладзіміравіч Бароўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Бароўскі
Sergei Borovsky 2015.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Уладзіміравіч Бароўскі
Нарадзіўся 29 студзеня 1956(1956-01-29)[1][2] (65 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Пасада трэнер-метадыст
Клубная кар’ера[* 1]
1972—1987 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 400 (8)
Нацыянальная зборная[* 2]
1981—1985 Сцяг СССР СССР 21 (0)
Трэнерская кар’ера
1989—1994 Сцяг БССР/Сцяг Беларусі (1991-1995) Металург (Маладзечна)
1994—1997 Сцяг Беларусі Беларусь
1997—1998 Сцяг Латвіі Вэнтспілс
1998—1999 Сцяг Малдовы Шэрыф (Ціраспаль)
1999—2000 Сцяг Беларусі Беларусь
2000—2002 Сцяг Беларусі Тарпеда-МАЗ (Мінск) трэнер
2002—2003 Сцяг Беларусі Тарпеда-МАЗ (Мінск)
2003 Сцяг Літвы Каўнас
2004 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа)
2004 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск)
2005 Сцяг Літвы Ветра (Вільнюс)
2005—2006 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст)
2007 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) кансультант
2007 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) спарт. дыр.
2008 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) кансультант
2009—2010 Сцяг Беларусі СКВІЧ (Мінск)
2010—2011 Сцяг Беларусі Віцебск
2011—2012 Сцяг Беларусі СКВІЧ (Мінск)
2012—2013 Сцяг Казахстана Казахстан (да 21)
2014—2015 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) спарт. дыр.
2016—2017 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
2018— Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) метадыст
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Сяргей Уладзіміравіч Бароўскі на Вікісховішчы

Сяргей Бароўскі (нар. 29 студзеня 1956, Мінск) — былы савецкі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ігравая[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5. З 1972 года выступаў за дубль мінскага «Дынама», у 1974 годзе стаў іграком асноўнага складу і выступаў у складзе «Дынама» да 1987 года. Усяго ў чэмпіянаце правёў 400 матчаў, з іх 270 у вышэйшай лізе. У 1982 годзе разам з клубам стаў чэмпіёнам СССР. У 1984—1985 гадах быў капітанам каманды.

У 1981—1985 гадах выступаў за нацыянальную зборную СССР. Быў адным з асноўных абаронцаў зборнай. У 1982 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Іспаніі.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе пачаў трэнерскую кар’еру, прыняўшы прапанову ўзначаліць новаствораны маладзечанскі «Металург». У 1991 годзе прывёў гэты клуб да перамогі ў апошнім чэмпіянаце БССР. Пазней узначальваў маладзечанскі клуб у незалежнай Беларусі.

У 1994 годзе ўзначаліў нацыянальную зборную краіны. Пад кіраўніцтвам Бароўскага зборная атрымала адну з найвядомейшых перамог — у 1995 годзе над зборнай Нідэрландаў (1:0). У 1997—1999 працаваў у клубах Латвіі і Малдовы, пасля чаго другі раз узначаліў зборную. Падчас другога кіраўніцтва Бароўскага зборная пацярпела адно з найцяжэйшых паражэнняў — у 2000 годзе ад Андоры (0:2).

З 2000 працаваў трэнерам у розных беларускіх клубах, таксама ў Літве і Украіне.

У другой палове 2007 года быў спартыўным дырэктарам мінскага «Дынама», а са жніўня 2009 года узначаліў мінскі СКВІЧ, які выступаў у Першай лізе. Па выніках сезону 2010 СКВІЧ пад кіраўніцтвам Бароўскага атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, але саступіў жодзінскаму «Тарпеда».

У канцы 2010 года стаў галоўным трэнерам «Віцебска». У чэмпіянаце 2011 клуб ішоў у сярэдзіне табліцы, але ў жніўні 2011 года Бароўскі са скандалам пакідае пасаду галоўнага трэнера, абвінаваціўшы кіраўніцтва клуба ў неспрыяльных умовах. У выніку «Віцебск» па заканчэнні сезону 2011 пакінуў Вышэйшую лігу.

У 2012 годзе Бароўскі зноў працаваў галоўным трэнерам СКВІЧа, а ў 2013 годзе працаваў у Казахстане, дзе ўзначальваў моладзевую зборную. Поспехаў з казахскай моладдзю не меў — у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы зборная атрымала толькі адну перамогу (над зборнай Беларусі). У кастрычніку 2013 года быў звольнены з пасады галоўнага трэнера моладзевай зборнай[3].

У студзені 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»[4]. Прывёў салігорскі клуб да перамогі ў Кубку Беларусі 2013/14, а пасля вывеў яго ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У чэмпіянаце Беларусі «Шахцёр» у сезоне 2014 атрымаў бронзавыя медалі. У снежні 2014 года Бароўскі на год падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5].

Сезон 2015 распачынаў з амбіцыйнымі мэтамі — выйграць Суперкубак і Кубак Беларусі, а таксама перамагчы ў чэмпіянаце Беларусі і выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. Аднак, у Суперкубку, як і ў фінале Кубка, «Шахцёр» саступіў барысаўскаму БАТЭ. У чэмпіянаце справы салігарчан таксама пайшлі не лепшым чынам. У чэрвені 2015 года, пасля нічыі з «Віцебскам» (2:2), Бароўскі падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Шахцёра»[6].

У верасні 2015 года прыступіў да працы ў мінскім «Дынама», дзе стаў адказваць за развіццё дзіцяча-юнацкага футбола[7]. У студзені 2016 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам клуба[8], пакінуў пасаду ў чэрвені таго ж года[9], але застаўся працаваць у клубе. 15 ліпеня 2016 года, пасля звальнення Вука Рашавіча, быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама»[10]. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера мінчан у маі 2017 года[11].

У лютым 2018 года пачаў працаваць у барысаўскім БАТЭ ў якасці трэнера-метадыста[12]. У студзені 2019 года пакінуў барысаўскі клуб[13].

У снежні 2010 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]