Перайсці да зместу

Міхаіл Нікіфаравіч Вяргеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Вяргеенка)
Футбол
Міхаіл Вяргеенка
Нарадзіўся 12 студзеня 1950(1950-01-12)
Памёр 16 ліпеня 2024(2024-07-16)[1] (74 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см[2]
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя Брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
1970 Гомсельмаш (Гомель) 0 (0)
1971—1983 Дынама Мінск 280 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Міхаіл Вяргеенка (12 студзеня 1950(1950-01-12), Гомель16 ліпеня 2024(2024-07-16)[1], Мінск) — беларускі футбаліст і трэнер, гуляў на пазіцыі варатара. Чэмпіён СССР 1982 года. Заслужанны трэнер Беларусі.

Нарадзіўся ў 1950 годзе. Выхаванец гомельскага «Спартака».

Выступаў за «Дынама» (Мінск) з 17 верасня 1968 года па верасень 1983 года. Правёў 281 матч у рамках чэмпіянату СССР (забіў 1 гол: 17 чэрвеня 1982, бакінскаму «Нефтчы», з пенальці) і 28 гульняў у Кубку СССР. На працягу многіх гадоў быў капітанам каманды.

У 1972 годзе ў складзе маладзёжнай зборнай СССР ён стаў срэбным прызёрам першага ў гісторыі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы. Быў асноўным галкіперам мінскага «Дынама» ў чэмпіёнскім сезоне 1982 года.

З верасня 1983 па май 1991 года працуе трэнерам і начальнікам каманды «Дынама». З чэрвеня 1991 па май 1994 года быў галоўным трэнерам ФК «Дынама-Мінск». Пад яго кіраўніцтвам клуб выйграў свае першыя трафеі ў суверэнных чэмпіянатах Беларусі: чэмпіянат і Кубак Беларусі па футболе 1992. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі (чэрвень 1992 — май 1994, лістапад 1996 — верасень 1999). З 1998 па 2000 год быў генеральным дырэктарам ФК «Дынама-Мінск»[3].

Падпісаў адкрыты ліст у падтрымку дзеючай улады Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў масавых пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Сын – футбаліст і футбольны трэнер Аляксей Вяргеенка.

Міхаіл Вяргеенка памёр у 2024 годзе. Пахаваны на мінскіх Паўночных могілках.

  1. а б Умер Михаил Вергеенко
  2. а б https://footballfacts.ru/person/33726
  3. Віншуем з Днём Нараджэння! Архівавана 20 мая 2021.
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.