Борамір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Борамір
Boromir
Boromir.png
Раса

Чалавек

Пол

Мужчынскі

Месца пражывання

Гондар

Бацька

Дэнетар II

Борамір (англ.: Boromir) — адзін з галоўных герояў кнігі «Уладар Пярсцёнкаў» Толкіна, нашчадак намеснікаў трону Гондара.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Борамір — сын Дэнетара II, намесніка трона Гондара, на час, пакуль няма сапраўднага караля. Падчас Вайны Пярсцёнка ён быў военачальнікам, і прымаў удзел у вызваленні Асгіліята ад Мордарскіх оркаў. На наступную ж ноч пасля рашучай бітвы, яму і яго брату Фараміру прысніўся адзін і той жа сон. У ім прадказвалася перакаванне Нарсіла ў Рывендэле, вяртанне «пракляцця Ісілдура», і тое, што ўвесь удар на сябе возьме хобіт.

Борамір тут жа адправіўся ў Рывендэл, каб разгадаць тайну гэтага сна. Ён трапіў якраз на сход у Элранда, дзе вырашаўся далейшы лёс Пярсцёнка Усяўладдзя. Там ён і пачуў адказ на большасць сваіх пытанняў. Яго прынялі ў Брацтва Пярсцёнка, і ён адправіўся разам з Гэндальфам.

Прайшоўшы праз Морыю, атрад пачало хваляваць пытанне, куды яны пойдуць пасля Лорыэна. Галадрыэль «прымусіла» задумацца над гэтым Бораміра, і ён вырашыў любым коштам прывесці Брацтва у Мінас Тырыт.

Падчас усяго падарожжа, Бораміра мучыла жаданне забраць Пярсцёнак у Фрода, каб выкарыстаць яго ў барацьбе супраць самаго ж Саўрана, але яшчэ на сходзе ў Элранда, было вырашана, што ім нельга карыстацца. Калі Брацтва Пярсцёнка прычаліў да берага пад Амон Хэнам, і Фрода пайшоў у лес, каб абдумаць куды ісці далей, Борамір пайшоў за ім і пастараўся адабраць Пярсцёнак. Гэта паслужыла прычынай імкнення Фрода пайсці аднаму.

У гэты час оркі Ізенгарда ў саюзе з Мордарскімі і Морыйскімі оркамі напалі на Брацтва, і Борамір абараняў да апошніх сіл Мэры і Піпіна, але яго пранзіла некалькі стрэлаў, і ён памёр.

Арагорн, Легалас і Гімлі (Фрода з Сэмам ужо ўплылі) спусцілі на лодцы з вадаспада Рэраса Бораміра, паклаўшы ў лодку яго меч, шчыт, а галоўнае — разрублены рог. Пазней, гэту лодку знайшлі на Андуіне. Так Гондар даведаўся пра яго смерць.