Перайсці да зместу

Эавін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эавін
Éowyn
Раса Чалавек
Пол Жаночы
Месца пражывання Эдарас

Э́авін (англ.: Éowyn) — адна з галоўных гераінь «Валадара Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна. Унучка роханскага караля Тэнгела, пляменніца караля Тэадэна, сястра Эамера Эадзіга. Жонка Фараміра.

Хутчэй за ўсё, імя складаецца з двух старажытнаанглійскіх каранёў — éo (конь) і wyn (радасць).

Эавін нарадзілася ў 2995 г. Трэцяй Эпохі. Яе бацька Эамунд, маршал Рохана, загінуў у 3002 годзе Т. Э., а маці — Тэадвін, сястра караля Рохана Тэадэна — неўзабаве захварэла і памерла. Жыла са сваім дзядзькам Тэадэнам у сталіцы Рохана — Эдарасе.

У час падзей Вайны за Пярсцёнак Эавін была прызначана сваім дзядзькам на месца захавальніцы Эдараса (на час пахода рахірымаў на Сарумана). Пасля, выдаўшы сябе за воіна Дзернхельма, таемна далучылася да роханскага войска, якое ішло на дапамогу Гондару і ўдзельнічала ў Пеленорскай бітве.

Менавіта Эавін ажыццявіла старажытнае прароцтва і забіла сваёй рукой важака назгулаў, пры гэтым ёй аказаў дапамогу збраяносец Тэадэна — хобіт Мэры, але сама была цяжка паранена. У шпіталі Мінас-Цірыта пазнаёмілася з намеснікам Гондара Фарамірам і неўзабаве стала яго жонкай і княгіняй Ітыліэна.