Дэнетар II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэнетар
Denethor
Тытул Намеснік Гондара
Раса чалавек
Пол мужчынскі
Гады жыцця 2930—3019 Т. Э.
Зброя Меч

Дэ́нетар II (сінд.: Denethor) — персанаж рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», намеснік (рэгент) каралеўства Гондара (парадкавы нумар II гаворыць пра тое, што ён быў другім намеснікам з гэтым імем). Сын намесніка Эктэліяна II, бацька Бораміра і Фараміра.

Удзел Дэнетара ў Вайне Пярсцёнка[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Дэнетар быў мудрым кіраўніком і стрыманым палкаводцам, аднак яго саманадзейнасць і ўласцівая многім нашчадкам нуменарцаў фанабэрыстасць прывяла Намесніка да памылковай высновы, што ў супрацьстаянні з Саўранам ён можа спадзявацца толькі на сябе самога і на тых, хто беспярэчна выконвае яго волю. Для барацьбы з Саўранам ён упершыню з дзён апошніх каралёў Гондара адважыўся скарыстацца паланцірам Мінас Тырыта, якія захоўваўся ў Белай Вежы крэпасці — і сутыкнуўся пры гэтым з магутным праціўнікам. Саўран усё ж не змог падпарадкаваць Намесніка сваёй волі, аднак пастаяннае сузіранне незлічоных полчышчаў Мордара ўрэшце падкасіла баявы дух Дэнетара.[1]

Яшчэ адзін удар лёсу Дэнетар атрымаў, калі даведаўся пра гібель свайго старэйшага сына — Бораміра. Пасля гэтага ў дзеяннях Намесніка стала выразна праяўляцца вар'яцтва — так, угневаўшыся на малодшага сына, калі той адпусціў Фрода з Пярсцёнкам Усеўладдзя, ён адправіў Фараміра ўтрымліваць умацаванні Рамас Эхара ў прадмесцях Мінас Тырыта, нягледзячы на відавочную растрату сіл. Калі Фарамір вярнуўся з поля бою цяжка параненым і ў дадатак паражоным Чорнай Хваробай, Дэнетар канчаткова страціў цікавасць да жыцця, з-за чаго паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам — спаліць сябе і Фараміра, якога меркаваў безнадзейным. Пры гэтым ён да апошняй гадзіны не жадаў прызнаваць Арагорна каралём і падазраваў Гэндальфа ў жаданні ўзвесці на прастол Гондара сваю марыянетку. Аднак дзякуючы мужнасці Перэгрына Тука і варты крэпасці Берэганда, а таксама хуткаму ўмяшанню Гэндальфа, Фарамір не быў спалены, а пазней вылечаны. Дэнетар жа, які канчаткова звар'яцеў, маладушна пакінуў армію на Гэндальфа, а сам загінуў у агні.

Вобраз Дэнетара ў адаптацыях[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Толкин, Дж. Р. Р. Властелин Колец. Возвращение Короля. — М.: АСТ, 2010. — 439 с.: ил. — ISBN 978-5-17-056784-3. (книга 5, глава 5)