Земавіт Фядэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Земавіт Фядэцкі
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык
Дата нараджэння 24 верасня 1923(1923-09-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 2009(2009-01-08)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Земавіт Фядэцкі (польск.: Ziemowit Fedecki; 24 верасня 1923, в. Лебяда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ― 8 студзеня 2009) ― польскі славіст, фалькларыст і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1923 годзе на Лідчыне ў шляхецкай сям’і ў маёнтку Лебяда, непадалёк Мажэйкава. Тут правёў дзяцінства і перажыў вайну.

У 1942—1943 гадах жыў у вёсцы Феліксава, у сям’і свайго сябра Уладзіміра Мальца. Працаваў з ім у полі, дапамагаў будаваць новую хату; таксама запісваў у сшытак мясцовыя песні.

Яшчэ ў час вайны Земавіт Фядэцкі пачаў працаваць прэс-аташэ ў польскім пасольстве ў Маскве. Тут пазнаёміўся з многімі творчымі асобамі. Падчас ганенняў на «касмапалітаў», калі ў Барыса Пастарнака аднялі ўсе магчымасці заробкаў, Фядэцкі яму перадаваў «ганарары» з пасольства за тэксты, нібы перакладзеныя на польскую мову.

У 1948-50 гады, пасля вяртання з Масквы ён працаваў шэфам аддзялення рускай літаратуры ў выдавецтве «Czytelink». З 1950 года рэдактар часопіса «Twórczość». Пазней выдаваў часопіс «Оpinie», прысвечаны рускай і савецкай літаратуры. З 1954 года супрацоўнічаў у Студэнцкім тэатры сатырыкаў, пісаў там аперэты.

Перакладаў літаратурныя творы з рускай, беларускай і французскай моў.

Народныя песні з вёскі Феліксава Лідскага раёна былі выдадзены ў зборніку «Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі… czyli co spiewano w Fieliksowie», які выйшаў 1992 годзе.

Памёр у 2009 годзе ў Варшаве.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У 2017 годзе быў заснаваны адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага «Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі…», які прайшоў у Мажэйкаўскім Доме культуры[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ziemowit Fedecki // e-teatr.pl — 2004.
  2. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  3. grodnonews.by

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ён нарадзіўся ў беларускай Атлантыдзе: 90-я ўгодкі Земавіта Фядэцкага / Ежы Чэх // Лідскі летапісец. ― 2013. — С. 9—10.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]